22 верасня – Дзень без аўтамабіля: праезд на грамадскім транспарце для кіроўцаў бясплатны
21.09.2010 18:11
—
Новости Общества
|
22 верасня ў абласных цэнтрах Беларусі праезд на наземным грамадскім транспарце пры прад’яўленні пасведчання кіроўцы будзе бясплатным. Аб гэтым паведаміла намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Галіна Валчуга на Яна нагадала, што 22 верасня Беларусь далучыцца да міжнароднай акцыі «Дзень без аўтамабіля». Яе мэта — прыцягнуць увагу да праблемы забруджвання паветра выкідамі ад аўтатранспарту. У гэты дзень беларусам прапануецца адмовіцца або абмежаваць выкарыстанне аўтамабіляў. Каб гэта было лёгка выканаць, плануецца выдзеліць дадатковы грамадскі транспарт для перавозкі пасажыраў і зрабіць праезд на яго наземных відах для вадзіцеляў бясплатным.Як паведаміла Валчуга, тым беларусам, якія ў сілу розных прычын не могуць адмовіцца ад аўтамабіля нават на адзін дзень, 22 верасня прапануецца падвезці на працу суседа і выкарыстаць стыль ваджэння «экадрайв». Памяншэнне выкідаў дасягаецца за кошт раўнамернага спакойнага руху без лішніх разгонаў і тармажэнняў, тармажэння без выключанай перадачы і без газу, так званага «тармажэння рухавіком». Праблема забруджвання паветра выхлапнымі газамі вельмі актуальная ў Беларусі, дзе колькасць гарадскіх жыхароў няўхільна расце. Начальнік упраўлення рэгулявання ўздзеяння на атмасфернае паветра і водныя рэсурсы Мінпрыроды Сяргей Заўялаў паведаміў, што штодзённа ў Беларусі выкіды транспарту складаюць 3 тыс. тон. Аб’ём забруджвання паветра транспартам дасягае 75%, а ў асобных гарадах — 85%. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
22 верасня ў абласных цэнтрах Беларусі праезд на наземным грамадскім транспарце пры прад’яўленні пасведчання кіроўцы будзе бясплатным. Аб гэтым...
|
|