“Дажынкі” з рыцарскім каларытам. Ліда рыхтуецца сустрэць зорак эстрады і беларускіх палёў. 21.by

“Дажынкі” з рыцарскім каларытам. Ліда рыхтуецца сустрэць зорак эстрады і беларускіх палёў

22.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 “Дажынкі” з рыцарскім каларытам. 
Ліда рыхтуецца сустрэць зорак эстрады і беларускіх палёў.

У краіне ідуць апошнія прыгатаванні да рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2010”, які з 24 па 26 верасня прыме Ліда.

— Мы прагназуем, што з нагоды “Дажынак” у Ліду прыедзе больш за 50 тысяч гасцей, — лічыць дырэктар фестывалю Уладзімір Самсонаў. Паводле яго слоў, асаблівасцю сёлетняга свята стане тое, што ў рамках “Дажынак” адбудзецца міжнародны сярэднявечны фестываль “Меч Лідскага замка”. Плануецца, што ў ім возьмуць удзел рыцары Беларусі, Расіі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Украіны і Іспаніі. Цэнтральная пляцоўка “Дажынак-2010” размесціцца ля раённага Палаца культуры. — Кожны, хто завітае ў наш горад, абавязкова знойдзе мерапрыемства на свой густ, — перакананы ў аддзеле культуры Лідскага райвыканкама. — Варта толькі вызначыць, на якой з сямі пляцовак вам найцікавей пабываць: песенна-эстраднай (яна размесціцца на тэрыторыі дзіцячай школы мастацтваў), фальклорна-гульнявой (бульвар Гедыміна), гісторыка-культурнай (Лідскі замак), дзіцячай эстрадна-гульнявой (гарадскі парк), мастацкай (гісторыка-мастацкі музей), спартыўнай (стадыён на вуліцы Качана, лыжаролерная траса, Лядовы палац) ці ў горадзе майстроў (бульвар Гедыміна).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У краіне ідуць апошнія прыгатаванні да рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2010”, які з 24 па 26 верасня прыме Ліда.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика