Гродзенскі "Космас" — адзін з самых "крутых" кінатэатраў у Беларусі
24.09.2010
—
Новости Общества
|
Такое меркаванне выказаў журналістам дырэктар КУП "Гроднааблкінавідэапракат" Іван КАЛБАСКА напярэдадні старту новага праекта. У суботу 25 верасня гродзенцы ўпершыню ўбачаць кіно ў 3D-фармаце, які дазваляе выкарыстаць усе сучасныя тэхналогіі і сёння лічыцца самай відовішчнай сістэмай кінапаказу. У "Космасе устаноўленыя вельмі якасны, самы сучасны праектар, вялікі экран са спецыяльным сярэбраным пакрыццём. Білет на дзённы сеанс у 3D-фармаце будзе каштаваць 15 тысяч рублёў, а на вячэрні — 18 тысяч. — Хочам, каб гродзенцы адчулі, як кажуць, кайф ад такога фармату (гэта тое, што не ўбачыш дома), і часцей хадзілі ў кіно, — зазначае Іван Калбаска. — Яны змогуць убачыць усё, што будзе выпускацца па гэтай тэхналогіі. А першым стане фільм "Прыстанак зла".
Услед за "Космасам" сістэмы 3D будуць устаноўленыя ў лідскім кінатэатры "Юбілейны" і ў гродзенскім "Кастрычніку". Да канца сёлетняга альбо ў пачатку наступнага года такія кіназалы, вакол якіх сёння бум ва ўсім свеце, з'явяцца практычна ў кожнай вобласці, паведаміў дырэктар сумеснага беларуска-аўстрыйскага прадпрыемства "Крафтверк" Аляксандр ХАНДОГІН. Барыс ПРАКОПЧЫК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такое меркаванне выказаў журналістам дырэктар КУП "Гроднааблкінавідэапракат" Іван КАЛБАСКА напярэдадні старту новага праекта. У суботу 25 верасня гродзенцы... |
|