Толькі факты
25.09.2010
—
Новости Общества
|
Праграма развіцця ААН (ПРААН) апублікавала чарговы, за 2009 год, Даклад аб развіцці чалавека ў свеце. Згодна з ім, Беларусь займае 68-е месца — самае высокае сярод краін СНД — па індэксе развіцця чалавечага патэнцыялу сярод 182 дзяржаў свету і ўваходзіць у групу краін з высокім узроўнем развіцця чалавечага патэнцыялу. Рэйтынг краін СНД па індэксе развіцця чалавечага патэнцыялу Узровень дзіцячай смяротнасці і працягласць жыцця як найважнейшыя фактары стану здароўя насельніцтва У апошнія гады, як паказваюць звесткі статыстыкі, у Беларусі значна палепшыліся многія дэмаграфічныя паказчыкі. Напрыклад, узровень дзіцячай смяротнасці ў 2009 годзе ў параўнанні з 1995 годам знізіўся ў 2,8 раза, у параўнанні з 2005-м — у 1,5 раза. Летась каэфіцыент смяротнасці сярод немаўлят (колькасць дзяцей, якія памерлі ва ўзросце да 1 года на 1000 народжаных) склаў 4,7 і быў самым нізкім сярод краін СНД. Для параўнання:Казахстан 18,2 Малдова 12,1 Азербайджан 11,3 Арменія 10,4 Украіна 9,4 Расія 8,1 Значна знізілася ў Беларусі і мацярынская смяротнасць — яе ўзровень у нас таксама з'яўляецца самым нізкім у СНД. Так, у 2009 годзе каэфіцыент мацярынскай смяротнасці ў параўнанні з 1995 годам зменшыўся ў 14 разоў, у параўнанні з 2005 годам — у 10 разоў. Летась на 100 000 дзяцей, якія нарадзіліся жывымі, у рэспубліцы зафіксаваны толькі 1 выпадак смерці жанчыны ў выніку ўскладненняў цяжарнасці, родаў і пасляродавага перыяду, тады як у Казахстане — 37, Арменіі — 27, Украіне — 26, Азербайджане — 24, Расіі — 22, Малдове —17. Важнейшым індыкатарам стану здароўя насельніцтва з'яўляецца чаканая працягласць жыцця. Летась у Беларусі яна склала 70,5 года, у тым ліку ў мужчын — 64,7 года, у жанчын — 76,4 года. У параўнанні з 1995 годам чаканая працягласць жыцця павялічылася на 1,9 года, з 2005-м — на 1,7 года. Працягласць жыцця мужчын у Беларусі вышэй, чым у Расіі, Украіне, Казахстане, Кыргызстане, а па чаканай працягласці жыцця жанчын наша краіна саступае толькі Арменіі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праграма развіцця ААН (ПРААН) апублікавала чарговы, за 2009 год, Даклад аб развіцці чалавека ў свеце. Згодна з ім, Беларусь займае 68-е месца — самае высокае сярод краін... |
|