Мірскія ўзоры. Аб цудоўным месцы, адкуль родам самая лепшая і самая сапраўдная беларуская кераміка. 21.by

Мірскія ўзоры. Аб цудоўным месцы, адкуль родам самая лепшая і самая сапраўдная беларуская кераміка

28.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Мірскія ўзоры.
Аб цудоўным месцы, адкуль родам самая лепшая і самая сапраўдная беларуская кераміка.

Побач з чароўным Мірам, што ў Карэліцкім раёне, знаходзіцца маленькі палац, дзе вырабляюць сапраўдныя цуды. Гэтая славутасць з’явілася ў ваколіцах Міра нядаўна: “палацак” быў адрамантаваны толькі сёлета, а прадпрыемству “Мірскія ўзоры”, якое зараз яго займае, яшчэ няма двух гадоў.

— У свой час я шмат падарожнічаў па Еўропе, — уводзіць нас у курс справы дырэктар прадпрыемства Іван Кавалёў (на фота). — І ў суседняй з намі Украіне быў уражаны мноствам керамічных сувеніраў у продажы. Адразу падумалася: няўжо мы, беларусы, меней здатныя да стварэння прыгожага? Як эканаміст, разлічыў: гэта ж колькі валюты можна было б пакінуць у дзяржаве, калі заняцца такой справай! Няўжо мы не такія разумныя, як тыя ж украінцы ці кітайцы, чыімі сувенірамі запалонены ўсе беларускія крамы? Але ідэя стварэння прадпрыемства, якое вырабляла б традыцыйныя сувеніры, належыць мне толькі напалову, другая палова — ініцыятыва Карэліцкага райвыканкама. Запрасілі заняцца новым бізнесам, абяцалі дапамагчы. Да таго ж некаторыя ідэі я прывёз з-за мяжы і справа рушыла... На сённяшні дзень аб’ём вытворчасці керамічнай сувенірнай прадукцыі “Мірскіх узораў” складае каля 30 мільёнаў рублёў у месяц. Важна тое, што паказчык гэты расце з цягам часу, бо попыт на прадукцыю ёсць і тэлефоны на фірме не маўчаць... Прайшоўшы па розных участках вытворчасці фірмы, я адзначыла для сябе, што ніколі не бачыла такога маладога прадпрыемства. Ва ўсіх сэнсах! Амаль усе супрацоўнікі, за рэдкім выключэннем, — моладзь, учарашнія студэнты Мірскага мастацкага каледжа і іншых навучальных устаноў.Праўда, заробак на фірме пакуль сціплы, і гэта “галаўны боль” дырэктара. Як прадбачлівы аналітык, Іван Іванавіч разумее, што затрымаць моладзь на сяле можна толькі адным спосабам — падымаючы заработную плату. “Людзі, якія на сяле пазбаўлены многіх даброт цывілізацыі, — лічыць дырэктар, — могуць застацца на вёсцы толькі ў адным выпадку: калі мы палепшым узровень іх жыцця, прапануем выгоды, за якімі яны едуць у горад. Вядома, мы не пабудуем тут тэатраў альбо канцэртных залаў, але звычайныя чалавечыя патрэбы ў нармальным харчаванні, цяпле і вадзе ў дамах мы можам забяспечыць. І магчыма гэта толькі за кошт прыстойнай зарплаты, за кошт сацыяльных гарантый”. І для гэтага на прадпрыемстве шмат робіцца.Дарэчы, “Мірскія ўзоры” занялі будынак колішняй школы, які ўжо пачаў разбурацца. Фірма адрамантавала памяшканні, добраўпарадкавала прылягаючую тэрыторыю. А ўвесну ля параднага ганка тут было высаджана столькі кветак, колькі вяскоўцы раней ніколі не бачылі.Наступны вялікі крок — дырэктар прадпрыемства задумаў адрамантаваць яшчэ адзін будынак на школьным двары і прыстасаваць яго пад інтэрнат для маладых спецыялістаў фірмы. Але найперш — да пачатку халадоў — забяспечыць у будынках ацяпленне. На гэта патрабуюцца вялікія грошы, але побач з жыццярадаснай моладдзю Іван Іванавіч і сам не губляе аптымізму: маўляў, усё пераадолеем, каб у рэшце рэшт можна было выйсці і на больш прыстойныя зарплаты, і на добрае забеспячэнне работнікаў. Канкрэтызуючы апошняе, зазначым, што пад забеспячэннем Іван Кавалёў разумее не толькі аднаўленне інтэрната, але і гарачае харчаванне для супрацоўнікаў падчас абедзеннага перапынку, якое ён таксама ў хуткім часе плануе арганізаваць.Прыводзіць Іван Іванавіч  і прыклад са свайго замежнага вопыту: “У Закарпацці ў сельскай мясцовасці людзі не толькі не плацяць падаткі, але яшчэ і атрымліваюць дзяржаўныя датацыі — толькі б яны там жылі і будавалі свой бізнес, падтрымлівалі рэгіён”. Ёсць падобны досвед і ў гістарычных прыкладах. Так, каралева Бона Сфорца, прыйшоўшы да ўлады ў Вялікім Княстве Літоўскім, на некалькі гадоў вызваліла Гародню, якая патанала ў галечы і паборах, ад усялякіх падаткаў. Праз пяць гадоў горад цяжка было пазнаць: ён расквітнеў, стаў прыгожым і багатым, а людзі — заможнымі. Як сведчаць гісторыкі-эканамісты, гэта быў прагрэсіўны крок, бо разумная каралева праз кароткі час болей знайшла, чым страціла...Як будуць развівацца “Мірскія ўзоры”, пакажа час. Зразумела адно: энтузіязм і захапленне працай здольныя горы варочаць, але калі справа датычыцца дзяржаўнага інтарэсу, то сама ж дзяржава павінна і дапамагчы ўзрасці гэтым зялёным парасткам будучага ўраджаю. А той, хто ў чарговы раз збіраецца наведаць Мір, няхай ведае: зараз там ёсць не толькі вельмі прыгожы старадаўні Мірскі замак, але і вельмі маладыя “Мірскія ўзоры” — новая славутасць Гродзеншчыны.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Побач з чароўным Мірам, што ў Карэліцкім раёне, знаходзіцца маленькі палац, дзе вырабляюць сапраўдныя цуды. Гэтая славутасць з’явілася ў ваколіцах Міра нядаўна:...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика