Пазьняк і Някляеў наведалі
01.10.2010 00:16
—
Новости Общества
|
30 верасьня на сцэне варшаўскага тэатру «Рампа» — прэм’ера: беларускі рэжысэр, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы Мікалай Пінігін прадставіў Заля варшаўскага тэатру «Рампа» была амаль цалкам запоўненая. Сярод гасьцей былі вядомыя ў Польшчы людзі і знаныя беларусы. Быў Зянон Пазьняк. Быў таксама Уладзімер Някляеў, які напісаў тэксты песьняў да пастаноўкі Пінігіна. Спэктакль з энтузіязмам быў сустрэты гледачамі, бо, як казалі ў кулюарах, тэма спэктаклю — Сама наватарская пастаноўка Пінігіна таксама зрабіла ўражаньне, асабліва апошнія, фінальная сцэна, калі пінчукі стаялі абсалютна абадраныя прадстаўніком царскіх уладаў, але — стаялі са сьцягамі, са сваімі шляхецкімі гэрбамі. Увогуле, прэм’ера «Пінскай шляхты» у Варшаве — гэта вялікая культурная падзея. Па ўсёй Варшаве — вялізныя плякаты спэктаклю. Прысутнічалі здымачныя групы тэлебачаньня, выдадзены адмысловы каляровы альбом. Акрамя спэктаклю, у будынку тэатра «Рампа» адчынілася выстава васьмі беларускіх мастакоў. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
30 верасьня на сцэне варшаўскага тэатру «Рампа» — прэм’ера: беларускі рэжысэр, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы... |
|