Ад чаго ў доме паветра "цяжкае"?. 21.by

Ад чаго ў доме паветра "цяжкае"?

06.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З прыходам восені большасць часу беларусы праводзяць у памяшканнях. Паводле некаторых звестак, паветра ў кватэрах і офісах у некалькі разоў больш бруднае і таксічнае, чым на вуліцы. Такім чынам, закрытая прастора павольна і верна атручвае арганізм, а значыць, правакуе хваробы і скарачае жыццё.

Беларускія спецыялісты пацвярджаюць: сувязь паміж станам паветра ў памяшканні і самаадчуваннем адназначна ёсць. Але што менавіта ўплывае на якасць паветра ў асобна ўзятым закрытым памяшканні? Ці можна западозрыць у нядобрым пачатак ацяпляльнага перыяду?

Паводле слоў загадчыцы аддзялення камунальнай гігіены Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ірыны ЖАЎНЯК, на якасць паветра ў гарадскім доме адназначна не ўплывае пачатак сезону ацяплення. Само па сабе цэнтралізаванае ацяпленне абсалютна бяскрыўднае ў дачыненні да паветра, якім мы дыхаем у кватэрах ці офісах. Іншая справа — ацяпленне пячное, дзе сваю адмоўную ролю могуць сыграць і нізкая якасць паліва, якое выкарыстоўваецца для распалкі, і будова печы ці каміна.

Наогул на якасць таго, што мы не бачым, уплывае некалькі асноўных момантаў:

1. Мэбля. У нашых офісах-кватэрах яна, галоўным чынам, драўняна-стружкавая, склееная фенолфармальдэгіднымі смоламі. Канцэнтрацыя апошніх у паветры і вызначае якасць паветра ў пакоі.

. Мэбля. У нашых офісах-кватэрах яна, галоўным чынам, драўняна-стружкавая, склееная фенолфармальдэгіднымі смоламі. Канцэнтрацыя апошніх у паветры і вызначае якасць паветра ў пакоі.

2. Бытавыя сродкі. Цэлы арсенал аэразоляў, якімі мы карыстаемся ў шэрагу сітуацый, не такія бяскрыўдныя, як можа здавацца.

Бытавыя сродкі. Цэлы арсенал аэразоляў, якімі мы карыстаемся ў шэрагу сітуацый, не такія бяскрыўдныя, як можа здавацца.

3. Шторы, дываны. Нават "самыя якасныя" з іх здольныя назапашваць шкодныя хімічныя рэчывы і шчодра дзяліцца імі з паветрам.

Шторы, дываны. Нават "самыя якасныя" з іх здольныя назапашваць шкодныя хімічныя рэчывы і шчодра дзяліцца імі з паветрам.

4. Гатаванне ежы. Свой унёсак у справу робяць прадукты згарання газу. Наяўнасць выцяжкі крыху паляпшае сітуацыю, але не робіць яе цалкам бяспечнай. Электрапліты здольныя менш шкодзіць у памянёным сэнсе, аднак штораз, калі на разагрэтую паверхню пліты трапляе той жа алей, пра якасць паветра можна забыцца. Акрамя таго, як вядома, падчас такога спосабу гатавання, як смажанне, таксама ўтвараюцца канцэрагенныя рэчывы, якія не дадаюць здароўя таму, хто ў гэты момант шчыруе над патэльняй.

Гатаванне ежы. Свой унёсак у справу робяць прадукты згарання газу. Наяўнасць выцяжкі крыху паляпшае сітуацыю, але не робіць яе цалкам бяспечнай. Электрапліты здольныя менш шкодзіць у памянёным сэнсе, аднак штораз, калі на разагрэтую паверхню пліты трапляе той жа алей, пра якасць паветра можна забыцца. Акрамя таго, як вядома, падчас такога спосабу гатавання, як смажанне, таксама ўтвараюцца канцэрагенныя рэчывы, якія не дадаюць здароўя таму, хто ў гэты момант шчыруе над патэльняй.

5. Бытавая тэхніка. Напаўняе паветра станоўчымі іонамі, статычнай электрычнасцю. Паветра становіцца "цяжкім", душным, а гэта зніжае працаздольнасць і імунітэт.

Бытавая тэхніка. Напаўняе паветра станоўчымі іонамі, статычнай электрычнасцю. Паветра становіцца "цяжкім", душным, а гэта зніжае працаздольнасць і імунітэт.

Паводле слоў загадчыка алергалагічнага аддзялення 4-й дзіцячай клінічнай бальніцы г. Мінска Дзмітрыя БУЗЫ, у нашых дамах ёсць рэчывы, якія для адных з нас могуць быць проста раздражняльнікамі, а для другіх — алергенамі.

Цесным чынам з нашым здароўем звязаны такі момант, як вільготнасць паветра. У ацяпляльны сезон яна, безумоўна, зніжаецца. Гэта правакуе сухасць скуры нават у здаровага чалавека, а ў таго, хто пакутуе ад алергічнага дэрматыту, абвастрае захворванне, павялічвае патрэбу ў больш актыўным увільгатненні скуры.

Павышаная ж вільготнасць спрыяе жыццю цвільных грыбкоў. Колькасць рэакцый на гэты раздражняльнік у папуляцыі ўзрастае. На вуліцы на адчувальных людзей уплываюць грыбкі, якія з'яўляюцца дзякуючы апалым лістам. У доме цвіль можа ўтварацца ў любым пакоі, дзе парушаны ток паветра. Часцей за ўсё гэта, вядома, ванны пакой. Цвіль, як вядома, здольная правакаваць алергію. Такой жа здольнасцю валодае і хатні пыл. Спецыялісты разумеюць пад гэтым абагульняльным паняццем у першую чаргу мікракляшча, поўсць, пот і экскрэменты катоў (у дачыненні да іншай свойскай жывёлы алергія сустракаецца значна радзей).

Каб палепшыць мікраклімат у жылым памяшканні, трэба:

*часта праветрываць пакой,

*выконваць вільготныя ўборкі,

*абзавесціся геранню, якая, як лічыцца, добра выпрацоўвае карысныя адмоўныя іоны,

*ніколі не парушаць агульную вентыляцыю ў доме (якія б неразумныя ідэі адносна перапланіроўкі ў вас ні нараджаліся),

*можна пацікавіцца сучаснымі бытавымі прыборамі са зменнымі фільтрамі для ачысткі паветра і яго насычэння адмоўнымі іонамі.

Калі ў вас ёсць падазрэнні адносна якасці вашага паветра ў пакоі, дзе стаіць новы мэблевы гарнітур, або вы заўважылі цвіль, звяртайцеся па дапамогу ў тэрытарыяльныя цэнтры гігіены.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З прыходам восені большасць часу беларусы праводзяць у памяшканнях. Паводле некаторых звестак, паветра ў кватэрах і офісах у некалькі разоў больш бруднае і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика