Канцэрты як паказчык дабрабыту. 21.by

Канцэрты як паказчык дабрабыту

06.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міжнародны фестываль Юрыя Башмета, які праходзіць пяты раз, важны для нашай дзяржавы, падкрэсліваюць прадстаўнікі Міністэрства культуры.

Першы намеснік міністра культуры Беларусі Уладзімір Карачэўскі:

— Такія міжнародныя форумы з'яўляюцца знакавымі для любой краіны, гэта сведчыць пра ўзровень духоўнасці. Фестываль становіцца больш прыкметным, ідзе падтрымка маладых талентаў. Мы хочам захаваць гэты фестываль, але каб стварыўся і адыгрываў істотную ролю ў яго арганізацыі своеасаблівы артыстычны савет. Міністэрства культуры праводзіць такую палітыку, каб стварыць заканадаўчую базу для работы спонсараў і мецэнатаў. Ёсць думка пра тое, каб фестывалі, на канцэрты якіх ёсць попыт, паступова перавесці на поўнае самафінансаванне. Ці каб часткова фестываль сябе акупляў, пэўная частка фінансавання ішла з бюджэту, а нейкую суму давалі спонсары.

Паводле слоў дырэктара фестывалю Расціслава Крымера, зараз мерапрыемства сябе акупляе на 90 працэнтаў. Прычым вядома, што ў фестывалю імя Башмета ў Мінску добрыя спонсары, напрыклад, МТС і JTІ. І кошт на квіткі таксама добры — ад 20 да 90 тысяч рублёў.

Ларыса ЦІМОШЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міжнародны фестываль Юрыя Башмета, які праходзіць пяты раз, важны для нашай дзяржавы, падкрэсліваюць прадстаўнікі Міністэрства культуры. Першы намеснік міністра...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика