Рэдактар «Советской Белоруссии» крытыкуе айчынных тэлежурналістаў
06.10.2010 19:01
—
Новости Общества
|
і хваліць удзельнікаў «Пражэктарпэрысхілтан». А за адно ускладае надзею на новыя праекты АНТ і СТБ. У суботнім выпуску «СБ» на першай паласе быў надрукаваны артыкул галоўнага рэдактара выдання Паўла Якубовіча — крытыкуе манеру айчынных тэлежурналістаў трымацца ў кадры рэдактар «СБ» і пераходзіць да моўнай культуры беларускага ТБ. — «У пяшчотным клопаце пра тэлеспажыўца да ўбогай пласцінкі дадаецца яшчэ больш убогі гукавы шэраг». Пакрытыкаваўшы, Павел Якубовіч кажа «хопіць пра сумнае», і з аптымізмам распавядае пра новыя праекты на тэлеканалах ОНТ («Кухня») і СТВ («5 хвілін з...»). Пры гэтым галоўны рэдактар кажа пра праблему наяўнасці людзей, здольных «уцямна жартаваць перад камерай». «Нават на гіганцкай медыяпрасторы Расіі можна па пальцах адной рукі пералічыць дасціпных тэлелюдзей (Марцірасян, Светлакоў, Цэкала, Ургант (аўтары і ўдзельнікі папулярнай расійскай сатырычнай перадачы «Пражэктарпэрысхілтан», выпускі якой, прысвечаныя Аляксандру Лукашэнку, неаднаразова цэнзураваліся ў Беларусі — nn.by), Лёнечка Якубовіч, Галкін — можаце кагосьці дадаць самастойна), то зразумела, з якім дэфіцытам вясёлых і кемлівых сутыкнулася ОНТ».Далей Павел Якубовіч разважае на тэму палітычных жартаў. «Увогуле кажучы, смеючыся расставацца з мінулым — задача страшэнна цяжкая, добра ведаю гэта ад часоў кіраўніцтва «Пятніцай» у легендарным «Знамени юности» 80-х гадоў. Парадаксальна, але жартаваць на палітычныя тэмы з тых часоў стала зусім не камфортней. Ня гледзячы на змену эпохаў, людзей з пільнымі вачыма гатовых у выпадку чаго адразу ж стукаць ва ўсе «інстанцыі», менш не робіцца, і жартаўнікі лічаць за лепшае не высоўвацца.Застаецца суцэльны Петрасян, ды яшчэ Задорнаў, які вастрасловіць у асноўным пра злыя прошукі ЗША... Але вось АНТ паспрабавала пажартаваць на актуальную выбарчую тэму — і нядрэнна атрымалася. Паглядзім, што будзе далей». Падзяліцца навіной:
СП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
і хваліць удзельнікаў «Пражэктарпэрысхілтан». А за адно ускладае надзею на новыя праекты АНТ і СТБ.
|
|