Восем пляцовак выдзелена пад будаўніцтва касцёлаў у. 21.by

Восем пляцовак выдзелена пад будаўніцтва касцёлаў у

07.10.2010 09:36 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

пра гэта паведаміў 6 кастрычніка на прэс-канферэнцыі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.

Паводле яго слоў, у сталіцы дзейнічаюць чатыры касцёлы: кафедральны Найсвяцейшай Панны Марыі, Святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл), Кальварыйскі Узвышэння Святога Крыжа і Найсвяцейшай Тройцы (Святога Роха) на Залатой Горцы.

«Калі я прыехаў у Мінску тры гады таму, для будаўніцтва новых святыняў былі выдзеленыя дзве пляцоўкі — у мікрараёнах Серабранка і Каменная Горка. На сённяшні дзень да іх далучыліся яшчэ шэсць пляцовак», — сказаў арцыбіскуп. Ён адзначыў, што гэта ўжо нямала, але па-ранейшаму не хапае касцёлаў у новых мікрараёнах сталіцы, бо дзейныя святыні месцяцца ў цэнтры Мінску, дзе вельмі мала вернікаў.

Як адзначыў мітрапаліт,

у адносінах з дзяржавай Рымска-каталіцкая царква ў Беларусі кіруецца «сацыяльным навучаннем касцёла, цэнтрам якога з’яўляецца дабро чалавека».

«У апошнія часы мы бачым, што гэтыя адносіны развіваюцца, што праяўляецца, між іншым, і ў выдзяленні зямлі пад будаўніцтва новых святынь», — сказаў іерарх.

Разам з тым, паводле слоў Кандрусевіча, зараз «вельмі цяжка» знайсці спонсараў для будаўніцтва новых касцёлаў. «

Таму ўзнік праект па пераносе ў гарады шэрагу, у першую чаргу добра захаваўшыхся, старадаўніх драўляных касцёлаў з апусцелых вёсак.

Гэта дазволіла б не толькі вырашыць пытанне недахопу рымска-каталіцкіх храмаў у гарадах, але і праблему захавання многіх помнікаў айчыннай сакральнай архітэктуры», — падкрэсліў мітрапаліт.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
пра гэта паведаміў 6 кастрычніка на прэс-канферэнцыі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Паводле яго слоў, у сталіцы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика