Сёння — саракавіны па Алегу Бябеніну. 21.by

Сёння — саракавіны па Алегу Бябеніну

11.10.2010 10:46 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння спаўняецца 40 дзён з дня смерці заснавальніка і кіраўніка сайта charter97.org Алега Бябеніна.

Журналіста знайшлі павешаным 3 верасня на яго лецішчы пад Мінскам, нагадвае "Хартыя"97". Праваахоўныя органы спярша паведамлялі, што адбылося самагубства. Аднак смерць Бябеніна выклікала шмат пытанняў. Судмедэксперты блытаюцца нават у дакладнай даце смерці журналіста. Спачатку было заяўлена, што смерць наступіла днём 3 верасня, на наступны дзень эксперты заявілі, што трагедыя адбылася 2 верасня.

Пазней следства заявіла, што разглядае версію забойства журналіста ды імітацыі самагубства.

Праверка па факце гібелі журналіста працягнута да 3 лістапада. Чакаецца, што ў хуткім часе да расследавання прычын гібелі Алега Бябеніна падключацца эксперты-крыміналісты АБСЕ. Паводле наяўнай інфармацыі гэта будуць патолагаанатам і крыміналіст з Нарвегіі і Швецыі. Іх прыезд чакаецца 25–26 кастрычніка.

***

Алег Бябенін нарадзіўся ў 1974 годзе. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1990-х гадах працаваў намеснікам галоўнага рэдактара недзяржаўнай газеты «Имя». З 1998 года быў заснавальнікам і кіраўніком сайта «Хартыя’97» (charter97.org). У яго засталіся жонка і два сыны.

Падзяліцца навіной: 
nn.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праверка па факце гібелі журналіста працягнута да 3 лістапада.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика