Ціхія дзеці - Іх голасам стала «Фарба». 21.by

Ціхія дзеці - Іх голасам стала «Фарба»

20.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выстава

Гэтыя дзеці — анёлы. Яны не дастаўляюць дарослым клопату сваім крыкам. Нават калі яны збіваюцца ў групы, то побач з імі можна слухаць цішыню. І бачыць яе рэха. Выстава «Рэха цішыні», якая працуе ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, прадстаўляе мастацтва дзяцей з цяжкімі парушэннямі слыху.

Для саміх аўтараў гэта больш, чым творчасць: яшчэ і магчымасць сказаць, данесці свае думкі, намаляваць свае мары, пачуць саміх сябе. Яны звяртаюцца адзін да аднаго, да бацькоў, да іншых людзей, да свету, які часта бывае вельмі жорсткі да тых, хто трошкі іншы. Такая магчымасць ёсць у навучэнцаў спецыялізаванай мінскай школы №14, дзе працуе творчая майстэрня «Фарба».

— За гады існавання майстэрні мы ажыццявілі шмат мастацкіх праектаў, у «Фарбы» былі выставы ў Беларусі і за мяжой. Чарговую выставу ў Нацыянальным мастацкім музеі мы ажыццявілі разам фатографам Марынай Бацюковай. Яе чорна-белыя фота дапаўняюць працы дзяцей, бо даюць магчымасць наведнікам убачыць саміх аўтараў, іх свет, іх жыццё, — гаворыць кіраўнік творчай майстэрні мастак Дзмітрый Ярмілаў. — Разам мы хацелі паказаць, наколькі шматгучнай можа быць цішыня.

На 44-х здымках — звычайныя дзеці. Яны ўмеюць усміхацца, у іх неверагодна жывыя твары. Яны могуць задумацца, засумаваць, засяродзіцца. У іх бываюць моманты адкрыццяў і асабістых перамог. Іх эмоцыі — у міміцы і жэстах, але гэтых сродкаў так мала, каб сказаць пра сябе абсалютна ўсе. Марына Бацюкова прызналася, што дзеля таго, каб навучыцца слухаць цішыню і лепш яе разумець, яна сама спрабавала хадзіць, заткнуўшы вушы. Магчыма, так і прыйшло разуменне, што ў цішыні ёсць свой голас.

Гэты голас крануў спецыялістаў музея, якія вырашылі ажыццявіць такі праект. Гледачы, якія прыходзяць на гэтую выставу, цяпер змогуць не проста прачытаць імя аўтара пад творам, але і ўбачыць яго — гэта ўсё адно што пазнаёміцца асабіста і праразмаўляць праз твор. Сярод першых гледачоў выставы было шмат прадстаўнікоў замежных пасольстваў. Юныя мастакі не хавалі радасці — ад таго, што іх так урачыста вітаюць, ад таго, што яшчэ і падарункі дораць. Дзеці ж ёсць дзеці, у іх свае радасці...

Праз майстэрню «Фарба» ўжо прайшло не адно пакаленне дзяцей за больш чым 15 гадоў існавання. Самым галоўным сакрэтам доўгага і паспяховага існавання майстэрні стала тое, што яна аказалася вельмі запатрабаваным сацыяльным праектам, які дае магчымасць дзеткам упісаць сябе ў гэты свет, колерамі перадаць гукі. І пачуўшы гэтыя гукі, часам хочацца крычаць...

Ларыса ЦІМОШЫК.

...

Гэтыя дзеці — анёлы. Яны не дастаўляюць дарослым клопату сваім крыкам. Нават калі яны збіваюцца ў групы, то побач з імі можна слухаць цішыню. І бачыць яе рэха. Выстава "Рэха цішыні", якая працуе ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, прадстаўляе мастацтва дзяцей з цяжкімі парушэннямі слыху.

Для саміх аўтараў гэта больш, чым творчасць: яшчэ і магчымасць сказаць, данесці свае думкі, намаляваць свае мары, пачуць саміх сябе. Яны звяртаюцца адзін да аднаго, да бацькоў, да іншых людзей, да свету, які часта бывае вельмі жорсткі да тых, хто трошкі іншы. Такая магчымасць ёсць у навучэнцаў спецыялізаванай мінскай школы №14, дзе працуе творчая майстэрня "Фарба".

— За гады існавання майстэрні мы ажыццявілі шмат мастацкіх праектаў, у "Фарбы" былі выставы ў Беларусі і за мяжой. Чарговую выставу ў Нацыянальным мастацкім музеі мы ажыццявілі разам фатографам Марынай Бацюковай. Яе чорна-белыя фота дапаўняюць працы дзяцей, бо даюць магчымасць наведнікам убачыць саміх аўтараў, іх свет, іх жыццё, — гаворыць кіраўнік творчай майстэрні мастак Дзмітрый Ярмілаў. — Разам мы хацелі паказаць, наколькі шматгучнай можа быць цішыня.

На 44-х здымках — звычайныя дзеці. Яны ўмеюць усміхацца, у іх неверагодна жывыя твары. Яны могуць задумацца, засумаваць, засяродзіцца. У іх бываюць моманты адкрыццяў і асабістых перамог. Іх эмоцыі — у міміцы і жэстах, але гэтых сродкаў так мала, каб сказаць пра сябе абсалютна ўсе. Марына Бацюкова прызналася, што дзеля таго, каб навучыцца слухаць цішыню і лепш яе разумець, яна сама спрабавала хадзіць, заткнуўшы вушы. Магчыма, так і прыйшло разуменне, што ў цішыні ёсць свой голас.

Гэты голас крануў спецыялістаў музея, якія вырашылі ажыццявіць такі праект. Гледачы, якія прыходзяць на гэтую выставу, цяпер змогуць не проста прачытаць імя аўтара пад творам, але і ўбачыць яго — гэта ўсё адно што пазнаёміцца асабіста і праразмаўляць праз твор. Сярод першых гледачоў выставы было шмат прадстаўнікоў замежных пасольстваў. Юныя мастакі не хавалі радасці — ад таго, што іх так урачыста вітаюць, ад таго, што яшчэ і падарункі дораць. Дзеці ж ёсць дзеці, у іх свае радасці...

Праз майстэрню "Фарба" ўжо прайшло не адно пакаленне дзяцей за больш чым 15 гадоў існавання. Самым галоўным сакрэтам доўгага і паспяховага існавання майстэрні стала тое, што яна аказалася вельмі запатрабаваным сацыяльным праектам, які дае магчымасць дзеткам упісаць сябе ў гэты свет, колерамі перадаць гукі. І пачуўшы гэтыя гукі, часам хочацца крычаць...

Ларыса ЦІМОШЫК.

Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтыя дзеці — анёлы. Яны не дастаўляюць дарослым клопату сваім крыкам. Нават калі яны збіваюцца ў групы, то побач з імі можна слухаць цішыню. І бачыць яе рэха....
 
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА

Яндекс.Метрика