Чыноўнікі патрабуюць ад прадпрымальнікаў давесці заробак да 200 даляраў + фота дакумента. 21.by

Чыноўнікі патрабуюць ад прадпрымальнікаў давесці заробак да 200 даляраў + фота дакумента

20.10.2010 15:58 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У канцы мінулага тыдня ўлады Мінска разаслалі прадпрымальнікам афіцыйныя лісты, у якіх «папрасілі»

прыняць вычарпальныя меры па безумоўным выкананні даручэння ўрада адносна забяспечання ўзроўню заробку не менш за 200 даляраў ЗША.

У адваротным выпадку чыноўнікі прыгразілі рэйдавымі праверкамі.

Як расказаў «Салідарнасці» прадпрымальнік Віктар, у якога некалькі рознічных гандлёвых пунктаў у цэнтры горада, у адміністрацыі Цэнтральнага раёна ягонага бухгалтара папярэдзілі, што калі з 18 кастрычніка не будуць прынятыя меры па выкананні даручэння ўрада — ужо ў найбліжэйшыя дні рушыць услед рэйдавая праверка.

У дадатак быў уручаны гэты дакумент.

Больш за тое, афіцыйнае пасланне суправаджалася вуснай просьбай: калі не хочаце праблем — напішыце ліст аб тым, што вы самі з’яўляецеся ініцыятарамі павышэння заробку работнікам, і матывуйце гэтае рашэнне.

Прадпрымальнікі звязваюць такія загады уладаў з блізкімі прэзідэнцкімі выбарамі.

— Рэкет у законе — як яшчэ можна назваць такія рэчы?

 — пракаментаваў сітуацыю суразмоўца. — Заробак прыватнага сектара павінен рэгулявацца ўмовамі рынку, а не ўказалаўкамі чыноўнікаў. Не сакрэт, што ў небюджэтнай сферы многія работнікі атрымліваюць заработную плату ў канвертах. Гэта звязана з тым, што падатак велізарны, траціна сумы заробку мусіць ісці ў кішэнь дзяржавы. Калі б падаткі былі адэкватнымі, то і заробак выплачваўся б у чыстым выглядзе — і адзін мільён, і два мільёны рублёў. У такім выпадку не спатрэбіліся б лісты з такімі «просьбамі».

Падзяліцца навіной: 
Салідарнасць

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У канцы мінулага тыдня ўлады Мінска разаслалі прадпрымальнікам афіцыйныя лісты, у якіх «папрасілі» прыняць вычарпальныя меры па безумоўным выкананні даручэння...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика