Сустрэча маладых на парозе бацькоўскай хаты
23.10.2010
—
Новости Общества
|
На сучасных гарадскіх вяселлях распаўсюджаны звычай завяршаць маршрут вясельнага картэжу ля парога сталовай, кафэ ці рэстарана, дзе маладых будуць сустракаць бацькі. Аднак не спяшайцеся ехаць туды адразу ж пасля рэгістрацыі шлюбу. Давайце ўспомнім шлях маладых ад самага пачатку: 1. Вясельны абрад пачынаецца ў хаце жаніха. 2. Затым са сваёй дружынай жаніх едзе па нявесту. 3. Вясельны картэж у поўным зборы паедзе ў загс — храм і наведае памятныя месцы. 4. З улікам таго, што рух вясельнага картэжу пабудаваны ў адпаведнасці з накірункам руху сонца, ён павінен пад'ехаць да хаты нявесты з правага боку. На парозе маладых сустрэнуць бацькі нявесты, і на працягу 1-2 дні вяселле будзе праходзіць у хаце маладой, з пераважным удзелам яе радні і некаторых запрошаных з боку жаніха. 5. Пасля таго, як у хаце нявесты будзе падзелены каравай, сабраны пасаг, маладыя паедуць працягваць вяселле ў хаце жаніха. Вясельны картэж і ў гэтым выпадку павінны выканаць агульнае патрабаванне: пад'ехаць да хаты "па сонцы". На парозе хаты іх сустрэнуць бацькі жаніха. Нашым сучаснікам хочацца шчыра пажадаць закончыць рух вясельнага картэжу па крузе, тым самым замкнуць яго (кола) — а для гэтага неабходна вярнуцца, хай нават на некалькі хвілін, у бацькоўскую хату. Перад парогам хаты бацькі сустракаюць маладых хлебам-соллю. Хлеб-соль, з якім бацькі будуць сустракаць маладых, павінны ляжаць не на белай частцы ручніка, а на чырвонай, або на чырвоных яго канцах, зведзеных разам (сярэдзіну ручніка можна скласці ў некалькі разоў). Маці маладой трымае хлеб-соль, а бацька на падносе — бутэльку з гарэлкай і дзве чаркі. Бацька налівае маладым па чарцы гарэлкі (у ранейшыя часы гэта была медавуха), але піць яе нельга (!!!). Маладыя павінны паднесці чаркі да вуснаў, адчуць горкі смак і тут жа правай рукой выліць гарэлку цераз левае (!) плячо за спіну. З правага боку ў чалавека знаходзіцца анёл-захавальнік, а з левага — змей-спакуснік. Гэты рытуал паўтараецца. За трэцім разам чаркі неабходна разбіць, і зноў-такі правай рукой цераз левае плячо. Існуе прымета: шчаслівым і доўгім будзе шлюб у тым выпадку, калі абедзве чаркі разаб'юцца. Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На сучасных гарадскіх вяселлях распаўсюджаны звычай завяршаць маршрут вясельнага картэжу ля парога сталовай, кафэ ці рэстарана, дзе маладых будуць сустракаць...
|
|