У Бялынічах асвяцілі аўтобусы і грузавікі. 21.by

У Бялынічах асвяцілі аўтобусы і грузавікі

25.10.2010 11:06 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Бялыніцкім філіяле аўтапарку № 7 ААТ "Магілёўаблаўтатранс" запрасілі да сябе настаяцеля храма Бялыніцкай Божай Маці протаіерэя Сергія, які асвяціў усе аўтамабілі.

— Гэта была сумесная ідэя з царквой, — патлумачыў дырэктар філіяла Сяргей Гапееў. — Асвяцілі 13 аўтобусаў і 20 грузавых аўтамабіляў. Мне здаецца, што нешта ў гэтым ёсць. У нас і раней аўтамабілі не траплялі ў аварыі, але мы вельмі хочам, каб і надалей не было ніякіх надзвычайных здарэнняў. Так што асвячэнне не будзе лішнім.

Айцец Сергій прачытаў малітву аб дапамозе вадзіцелям у іх нялёгкай працы. Кожны з супрацоўнікаў, які прыйшоў на ўрачыстае мерапрыемства ў выхадны дзень, атрымаў ад святара абярэг: абраз святога Мікалая Цудатворцы з малітвай аб ахове ў дарозе. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Айцец Сергій прачытаў малітву аб дапамозе вадзіцелям у іх нялёгкай працы. Кожны з супрацоўнікаў, які прыйшоў на ўрачыстае мерапрыемства ў выхадны дзень, атрымаў ад...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика