Навукова даказана: шлях да сэрца мужчыны сапраўды ляжыць праз яго страўнік. 21.by

Навукова даказана: шлях да сэрца мужчыны сапраўды ляжыць праз яго страўнік

28.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вучоныя вынайшлі...

...якой павінна быць ідэальная жонка

Нямецкія псіхолагі правялі апытанне на гэтую тэму сярод мужчын ва ўзросце 25-50 гадоў. Высветлілася, што для прадстаўнікоў моцнага полу ў жанчыне маюць важнае значэнне толькі тры якасці. І калі яны ўсе прысутнічаюць, то мужчына наўрад ці калі-небудзь кіне сваю "палову".

Першая неабходная ўмова трывалых і шчаслівых адносін у пары — жаночае ўменне гатаваць. Безумоўна, немцы лішні раз пацвердзілі справядлівасць старой як свет ісціны: шлях да сэрца мужчыны ляжыць праз яго страўнік. Другая неабходная якасць — жаночая сэксуальнасць. Гатоўнасць да сэксуальных эксперыментаў і сексуальная разняволенасць у спалучэнні з добрай фігурай і знешняй прывабнасцю пазбаўляюць любога мужчыну шукаць нешта новае па-за межамі пары. Трэцяя патрэбная вартасць — захапленне мужам. І тут чаканні мужчын мала чым розняцца ад дзіцячых, адзначаюць нямецкія спецыялісты. Мужчына хоча, каб яго жанчына ім захаплялася, рабіла яму кампліменты і праяўляла мацярынскі клопат.

...розніцу паміж каханнем і закаханасцю

Анкетаванне, праведзенае англійскімі навукоўцамі сярод добраахвотнікаў, паказала, што паміж каханнем і закаханасцю на самой справе існуе розніца. Каханне — гэта перманентнае, пастаяннае, моцнае пачуццё, якое з часам падмацоўваецца прывязанасцю і адказнасцю. А вось закаханасць мае зусім іншую дэфініцыю. Закаханасць узнікае спантанна і суправаджаецца моцнай сэксуальнай прагай. Наколькі хутка яна ўзнікае, настолькі хутка і знікае. Аднак вучоныя патлумачылі, што праз пэўны час закаханасць можа перарасці ў каханне.

...колькі доўжыцца каханне

Псіхолагі і нейрафізіёлагі з Англіі падлічылі, колькі жыве каханне і колькі часу патрабуецца мужчынам і жанчынам на тое, каб забыцца на свайго былога партнёра пасля расставання.

Спецыялісты сцвярджаюць, што пры веданні некалькіх важных фактараў можна вылічыць колькасць гадоў і нават месяцаў існавання кахання ў кожнай канкрэтнай пары. Рашаючую ролю ў працягласці адносін іграе падабенства пераваг у гастраноміі і баўленні вольнага часу. Не менш важнай з'яўляецца сэксуальная сумяшчальнасць партнёраў (нават калі густы адносна ежы, хобі і іншых аспектаў у мужчыны і жанчыны супадаюць, але яны не падыходзяць адно аднаму ў ложку, то пара ў хуткім часе расстанецца).

У 83 працэнтах выпадкаў шлюб будзе ўдалым, калі ў мужа і жонкі агульныя гастранамічныя схільнасці, палітычныя погляды і аднолькавая патрэба ў адасабленні. А вось агульнасць літаратурных і музычных густаў практычна ніякага значэння не мае. Каб забыцца адно на аднаго пасля расставання, экс-закаханым патрабуецца роўна палова тэрміну, які яны правялі разам. Значыць, пасля 4 гадоў сумеснага жыцця абоім партнёрам спатрэбіцца 2 гады, каб вярнуць нармальны эмацыйна-псіхалагічны стан і быць гатовымі да новых адносін.

...ад чаго залежыць шчасце ў каханні

Амерыканскія псіхолагі раскрылі галоўны сакрэт добрых адносін.

Было праведзена даследаванне з удзелам студэнтаў. Высветлілася, што галоўны сакрэт шчасця — сумленнасць у адносінах да сябе. Калі чалавек ведае, чаго хоча, прытрымліваецца сваіх прынцыпаў, то яму прасцей пабудаваць паўнавартасныя адносіны з процілеглым полам.

Статыстычныя звесткі, атрыманыя іншай групай вучоных, таксама пацвердзілі гэтую тэорыю. Апытанне 62 пар выявіла, што тыя мужчыны і жанчыны, якія сумленныя самі з сабой, перажываюць сапраўднае, непадробнае пачуццё да свайго партнёра, што дапамагае стварыць шчаслівы саюз, паведамляе WеbMD.

Вучоныя з Паўночнай Караліны таксама займаліся вывучэннем гэтага пытання. Яны даказалі, што праява ўдзячнасці за аказаную дапамогу дазваляе пары адчуваць сябе больш шчаслівай.

...каханне з першага погляду вядзе да здрады

Вынікі даследаванняў паказалі, што каханне з першага погляду — не самы лепшы паказчык, асабліва калі гэта датычыцца прадстаўнікоў моцнага полу.

У апытанні ўзялі ўдзел каля 5000 адзінокіх мужчын і жанчын. Больш за 40 працэнтаў мужчын, здольных закахацца з першага погляду, здраджваюць сваёй "палове". У жанчын гэты паказчык значна ніжэйшыя.

Спецыялісты сцвярджаюць, што мужчыны, якія вераць у каханне з першага погляду, здраджваюць утрая часцей. Магчыма, гэта адбываецца таму, што чалавек, які здольны хутка закахацца, як правіла, робіць гэта часта. Для такіх мужчын каханне і закаханасць азначаюць практычна адно і тое ж, сцвярджаюць брытанскія даследчыкі.

...у якім узросце мужчыны здраджваюць часцей

У пэўны перыяд свайго жыцця пік сэксуальнай актыўнасці мужчыны настолькі высокі, што ён проста не ў сілах захаваць вернасць.

Амерыканскія даследчыкі высветлілі, што найчасцей мужчыны здраджваюць ва ўзросце 25-30 гадоў, хаця пік сэксуальнай прагі ў прадстаўнікоў моцнага полу настае ў 19-25 гадоў.

А ў жанчын самы небяспечны ў плане здрады ўзрост — 30-35 гадоў. Маўляў, паслабленне рэпрадуктыўнай функцыі падсвядома штурхае прыгожы пол скарыстацца любой магчымасцю нарадзіць. Такія высновы былі зроблены на падставе апытання, праведзенага ў 48 краінах свету.

Падрыхтавала Інга МІНДАЛЁВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вучоныя вынайшлі... ...якой павінна быць ідэальная жонка Нямецкія псіхолагі правялі апытанне на гэтую тэму сярод мужчын ва ўзросце 25-50 гадоў. Высветлілася, што для...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика