Развод у сям'і — не падстава для пастаноўкі на жыллёвы ўлік. 21.by

Развод у сям'і — не падстава для пастаноўкі на жыллёвы ўлік

02.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гэтая норма пачне дзейнічаць з 1 студзеня наступнага года

27 кастрычніка кіраўніком краіны быў падпісаны Указ № 552 аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя ўказы, дзе ўдакладняецца парадак забеспячэння жыллём і пастаноўкі на жыллёвы ўлік асобных катэгорый насельніцтва. Новыя нормы гэтага Указа каментуе начальнік упраўленні юрыдычнай работы і кадраў Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Наталля Качан.

Згодна з дзеючым заканадаўствам, сёння права пастаноўкі на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў маюць муж ці жонка пасля скасавання шлюбу, калі яны жылі ў адной кватэры. Жыць у адным жылым памяшканні з чужым чалавекам сапраўды складана, аднак... Спецыялісты высветлілі, што на практыцы жыллёвая чарга часам істотна павялічваецца штучна пасля фіктыўных разводаў. Напрыклад, у трохпакаёвай кватэры агульнай плошчай каля 100 "квадратаў" жыве муж, жонка і непаўналетняе дзіця. Забяспечанасць квадратнымі метрамі на кожнага члена такой сям'і нават больш чым дастатковая. Аднак, калі гэта сям'я афармляе скасаванне шлюбу, тады былая жонка накіроўваецца да мясцовых улад і адразу становіцца на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Распрацоўшчыкі новаўвядзенняў вырашылі, што такіх "шэрых" схем не павінна быць у нашай краіне.

Новыя нормы Указа № 552 вызначаюць, што скасаванне шлюбу ўжо не будзе падставай для аўтаматычнай пастаноўкі былой жонкі ці мужа на жыллёвы ўлік. Удакладняецца парадак пастаноўкі на жыллёвы ўлік па метражы. Напрыклад, калі ў кватэры плошчай 50 квадратных метраў жыве 5 чалавек, то на кожнага прыпадае толькі 10 "квадратаў". Аднак, каб стаць у жыллёвую чаргу каму-небудзь з гэтай кватэры, неабходна прадаставіць даведкі аб наяўнасці жылля ад усіх членаў сям'і. Калі ў аднаго з членаў такой сям'і ва ўласнасці было яшчэ адно жылое памяшканне плошчай 60 "квадратаў", тады плошчы дзвюх кватэр складваліся і на 5 чалавек прыпадала ўжо 110 квадратных метраў. У гэтым выпадку ніхто з гэтай сям'і стаць на жыллёвы ўлік ужо не можа. Праўда, да апошняга часу такая норма дзейнічала толькі тады, калі ўсе члены сям'і жывуць разам. Пры асобным пражыванні (напрыклад, мужа і жонкі ў сваіх бацькоў) улічваецца сёння толькі метраж на кожнага члена сям'і ў гэтых двух кватэрах, без сумавання метражу ўласнага жылля ў іншых членаў гэтых сем’яў. Згодна з нормамі Указа № 552, пры пастаноўцы на жыллёвы ўлік будуць улічвацца жылыя памяшканні, якія маюць усе члены сям'і мужа і жонкі, нават калі яны жывуць асобна.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтая норма пачне дзейнічаць з 1 студзеня наступнага года 27 кастрычніка кіраўніком краіны быў падпісаны Указ № 552 аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика