Праверка па справе Бябеніна будзе працягнута яшчэ на месяц. 21.by

Праверка па справе Бябеніна будзе працягнута яшчэ на месяц

02.11.2010 10:45 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пракуратура Мінскай вобласці мае намер працягнуць тэрмін правядзення праверкі па факце гібелі журналіста Алега Бябеніна яшчэ на месяц. Пра гэта паведаміла старшы памочнік пракурора Мінскай вобласці Таццяна Калініна. Паводле яе слоў, адпаведнае рашэнне будзе прынята 2 альбо 3 лістапада.

Чым выклікана неабходнасць прадаўжэння тэрміну правядзення праверкі, пакуль не тлумачыцца. Аднак, як зазначыла Калініна, гэта не звязана з працай у Мінску экспертаў АБСЕ або іх наступнымі высновамі.

Нагадаем, цела Бябеніна, якое вісела ў пятлі, было знойдзена 3 верасня каля 19.00 у яго дачным доме ў вёсцы Пярхурава Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. Органы пракуратуры правяраюць версію аб забойстве і інсцэніроўцы самазабойства журналіста.

Тэрмін правядзення праверкі па факце гібелі Бябеніна заканчваецца 3 лістапада.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чым выклікана неабходнасць прадаўжэння тэрміну правядзення праверкі, пакуль не тлумачыцца.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика