Большасць беларусаў давярае Прэзідэнту і гатовая пайсці на выбары. 21.by

Большасць беларусаў давярае Прэзідэнту і гатовая пайсці на выбары

04.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Насельніцтва Беларусі давярае Прэзідэнту. Такія апошнія звесткі, атрыманыя падчас сацыялагічнага даследавання Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узровень народнага даверу перавышае 80  працэнтаў.

Згодна з інфармацыяй ІАЦ, узровень даверу кіраўніку дзяржавы за перыяд з ІІ квартала 2008 года па ІІ квартал 2010 года практычна не змяніўся — каля 80 працэнтаў. 77,5 працэнта ўдзельнікаў апытання лічаць, што дзейнасць Аляксандра Лукашэнкі на пасадзе Прэзідэнта адпавядае інтарэсам такіх людзей, як яны. Столькі ж грамадзян перакананыя, што Беларусь развіваецца ў правільным накірунку.

Сацыялагічныя даследаванні, праведзеныя на працягу кастрычніка 2010 года, паказалі, што 90 працэнтаў грамадзян маюць намер узяць удзел у прэзідэнцкіх выбарах. Прычым за дзейнага кіраўніка дзяржавы ўжо зараз гатовыя прагаласаваць 66,4 працэнта рэспандэнтаў. Не захацелі назваць ці не вызначыліся са сваімі электаральнымі перавагамі 29,9 працэнта апытаных.

Ул. інф.  

   

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Насельніцтва Беларусі давярае Прэзідэнту. Такія апошнія звесткі, атрыманыя падчас сацыялагічнага даследавання Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика