"Каб не чапаў чужыя лыткі".... 21.by

"Каб не чапаў чужыя лыткі"...

04.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нярэдка ў вясельных пажаданнях гучалі патрабаванні маральна-этычнага плана:  

   

Дару мех пшаніцы,

Каб не чапаў чужых баб

за спадніцы.

* * *

Дару бычка,

Каб не шукала

іншага мужычка.

* * *

Дару шклянку суніц,

Каб не хадзіў

да чужых маладзіц.

* * *

Дару маладой каробку жукоў,

Каб не любіла чужых мужыкоў.

* * *

Дару мерку буракоў,

Каб не любіла чужых мужыкоў.

* * *

Дару жаніху ніткі,

Каб не чапаў чужыя лыткі.

* * *

Дарую мяшок жыта,

Каб жонка не была біта.

* * *

Дарую гаршчок капусты,

Каб не даваў жонцы распусты.

* * *

Дару галінкі бярозы,

Каб муж прыходзіў

дадому цвярозы!

  Сярод усіх вясельных пажаданняў абавязковымі былі і пажаданні эратычнага характару:     Каб ваш ложак рыпаў, рыпаў,

А да году сынок выпаў.

* * *

Дару вам рубель,

Каб купілі карабель,

Каб дзень цалаваліся,

А ноч кахаліся.

* * *

Дарую дубовы пень,

Каб любіліся ноч і дзень.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нярэдка ў вясельных пажаданнях гучалі патрабаванні маральна-этычнага плана:
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика