Вакол навукі
04.11.2010
—
Новости Общества
|
Канец часу настане яшчэ пры жыцці Сонца і Зямлі
Фізікі з Японіі і ЗША падлічылі, што ў бліжэйшыя 3,7 мільярда гадоў час можа спыніць сваё цячэнне. Сваё даследаванне навукоўцы базіравалі на нядаўніх заявах амерыканскіх астраномаў, якія агучылі тэорыю пра бясконцае пашырэнне Сусвету. Вучоныя з цэнтра тэарэтычнай фізікі ўніверсітэта Каліфорніі ў Берклі вырашылі апратэставаць гэтую тэорыю. У сваім артыкуле яны заяўляюць, што Сусвет, які бясконца пашыраецца, не можа існаваць, паколькі законы фізікі не працуюць у бязмежным космасе. Для таго, каб гэтыя законы мелі хоць нейкі сэнс, Сусвет павінен быць канечным, і вучоныя вылічылі найбольш верагодную дату надыходу канца існавання Сусвету. "Бясконцае пашырэнне Сусвету мае шэраг важных наступстваў. Любая падзея ў ім, якая мае ненулявую верагоднасць, здарыцца бясконцую колькасць разоў", — пішуць навукоўцы. Але калі існуе бясконцая колькасць кожнага магчымага назірання, то становіцца немагчымым вызначыць верагоднасць любой падзеі. Да такой сітуацыі законы фізікі прымяніць нельга. Паводле слоў фізікаў, адзіны выхад з гэтай галаваломкі — дапусціць якісьці тып катастрофы, якая пакладзе канец Сусвету. Тады ўсе верагоднасці зноў набудуць сэнс, а законы фізікі — сілу. "Час наўрад ці прыйдзе да свайго канца ў нашу эпоху, але існуе 50-працэнтная верагоднасць, што час спыніцца ў наступныя 3,7 мільярда гадоў", — мяркуюць тэарэтыкі. Гэта азначае, што канец часу настане яшчэ пры жыцці Сонца і Зямлі. Разам з тым, вучоныя ўказваюць, што хоць невядома, які тып катастрофы прывядзе да канца часоў, чалавецтва не зможа гэтага ўбачыць. Прасцей кажучы, людзі "ўляцяць" у гэтую катастрофу так хутка, што не паспеюць заўважыць нейкага яе ўздзеяння. Магутную магнітную буру 2013 года перажывуць не ўсеУ 2013 годзе адбудзецца небывалая па сіле магнітная бура. Менавіта на гэты час прыходзіцца пік актыўнасці Сонца ў цяперашнім 11-гадовым цыкле. Цэлая серыя гіганцкіх успышак можа моцна ўдарыць па здароўі жыхароў Зямлі, паведаміла ІТАР-ТАСС са спасылкай на Thе Dаіlу Mаіl. Падобны аналіз зрабілі амерыканскія вучоныя падчас міжнароднай канферэнцыі, арганізаванай брытанскім Саветам па бяспецы электрычнай інфраструктуры. У сваю чаргу, газета Thе Sun робіць наступнае заключэнне: магутныя магнітныя буры прывядуць да таго, што жыццё на планеце будзе паралізаванае, а некаторыя людзі ўвогуле могуць іх не перажыць з-за сваёй метэаадчувальнасці. Выхад са строю электраабсталявання, які прагназуюць журналісты, можа прывесці да многіх смерцяў, бо тысячы хворых зараз падключаныя да апаратаў штучнага забеспячэння, пад рэальнай пагрозай акажацца жыццё пацыентаў з кардыястымулятарамі. Ідэальныя паводзіны катоў — толькі ва ўяўленні гаспадароўАмерыканскія заапсіхолагі паспрабавалі высветліць, чым займаюцца каты і кошкі падчас адсутнасці гаспадароў. Сярод саміх гаспадароў правялі апытанне наконт іх уяўлення пра баўленне вольнага часу чатырохногімі гадаванцамі. Большасць уладальнікаў катоў і кошак (71 працэнт) перакананая, што іх мурзікі-барсікі, калі застаюцца адны, мірна спяць. Але гэта не так. З дапамогай схаваных камер заапсіхолагі высветлілі, што большую частку часу каты і кошкі, прадастаўленыя самі сабе, глядзяць у акно (21,6 працэнта часу). Калі ў хаце ёсць іншыя жывёлы, то прыкладна 11,8 працэнта часу кошкі праводзяць з імі. Яшчэ 7 працэнтаў часу кошкі адводзяць для раздзірання мэблі, 6,1 працэнта — на разглядванне тэлевізара, часопісаў, паліц з кнігамі і дыскамі, амаль столькі ж — на драманне, 6,3 працэнта — на ляжанне пад сталом. Крыху менш (4 працэнты) часу ў кошак і катоў займае "медытацыя" перад ежай і непасрэдна яе паглынанне, 1,7 працэнта — знаходжанне ў ракавіне. Засталося высветліць, ці задумваецца кошка, калі застаецца адна, чым займаецца яе гаспадар па-за межамі іх сумеснага жытла?.. Падрыхтавала Інга МІНДАЛЁВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Канец часу настане яшчэ пры жыцці Сонца і Зямлі Фізікі з Японіі і ЗША падлічылі, што ў бліжэйшыя 3,7 мільярда гадоў час можа спыніць сваё цячэнне. Сваё даследаванне...
|
|