Цёплы прытулак
04.11.2010
—
Новости Общества
|
У сталічным Дзіцячым парку імя Горкага незвычайную дабрачынную акцыю праводзіла аб’яднанне аховы жывёл "Эгіда"
![]() ![]() Шчаслівай уладальніцай шчаняці стала сярод іншых студэнтка Аляксандра: “Я жыву з мамай, у нас ужо ёсць кот. Пачула пра акцыю і прыйшла сюды з адной мэтай: узяць яшчэ аднаго гадаванца. Вельмі спадабаўся гэты малы… Такія акцыі, лічу, вельмі неабходныя, яны дапамагаюць нам быць больш чалавечнымі”. Вікторыя, якой пяць гадоў, прыціскае да сябе кацянятка: "Я даўно жадала мець сабаку або ката. І вось кошачка са мной… Мы тут з мамай, выбралі яе і ўжо назвалі Марусяй”. А некаторыя прыйшлі ў парк са сваімі гадаванцамі, якіх раней забралі з прытулкаў ці ўратавалі ад так званай бытавой жорсткасці. “Я прыйшоў са сваім амерыканскім бульдогам, — Уладзімір, інструктар трэнажорнай залы, дэманструе прыгажуна. — Мы ўзялі яго з прытулка восем месяцаў таму, яму ўжо было пяць гадоў. Хачу паказаць людзям: не варта баяцца браць дарослых жывёл, сабакі выхоўваюцца, па-мойму, хутчэй, чым дзеці. Мой сабака вельмі разумны, а галоўнае — верны…” Вядомая фраза “Мы ў адказе за тых, каго прыручылі” з філасофскай казкі Антуана дэ Сэнт-Экзюперы не прагучыць банальна ў дачыненні да тых, хто сапраўды не можа абысціся без нашай дапамогі. Такія дабрачынныя акцыі нараджаюць і надзею: свет зменьваецца да лепшага. Я глядзела на маленькае рудое шчанятка, якое прачнулася і пяшчотна пацягвалася за пазухай у толькі што знойдзенага гаспадара. І не сумнявалася: калі жывёлы бачаць сны, то малому снілася будучыня, напоўненая шчасцем, радасцю, а галоўнае — сэнсам... Спачуванне і здаровы сэнс урэшце павінны перамагчы. Не для таго ж тысячы гадоў таму чалавек прыручыў дзікіх жывёл, каб у XXI стагоддзі іх чакала беспрытульная доля. Іда Ганчаровіч Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сталічным Дзіцячым парку імя Горкага незвычайную дабрачынную акцыю праводзіла аб’яднанне аховы жывёл "Эгіда" |
|