11 лістапада агучаць імя польскага амбасадара ў Мінску
04.11.2010 10:53
—
Новости Общества
|
Беларускі бок зацвердзіў кандыдатуру амбасадара Польшчы ў Беларусі. Найпазней да 11 лістапада зможам паведаміць імя і прозвішча новага амбасадара — паведаміў першы сакратар польскай амбасады ў Мінску Павал Марчук: — Можа нават да канца гэтага тыдня мы атрымаем афіцыйны адказ на наш запыт пра згоду на нашага будучага амбасадара ў Беларусі. Мабыць будзе тут нейкая затрымка на працэдурныя пытанні, дык да 11 лістапада мы зможам паведаміць прозвішча нашага амбасадара. Польская амбасада ў Мінску працуе без амбасадара з 10 красавіка гэтага года, калі ў Варшаву, пасля Смаленскай авіякатастрофы, быў адкліканы тагачасны амбасадар Генрык Літвін — цяпер адзін з намеснікаў міністра замежных спраў Польшчы. Па неафіцыйных звестках, польскую амбасаду ў Мінску, магчыма, ачоліць цяперашні дырэктар Дэпартамента супрацоўніцтва дзеля прагрэсу пры Міністэрстве замежных спраў Польшчы — Марэк Зюлкоўскі. Раней дыпламат працаваў консулам у Генеральным консульстве Польшчы ў Мінску, а таксама амбасадарам Польшчы ва Украіне. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускі бок зацвердзіў кандыдатуру амбасадара Польшчы ў Беларусі. Найпазней да 11 лістапада зможам паведаміць імя і прозвішча новага амбасадара ...
|
|