ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
05.11.2010
—
Новости Общества
|
Рэйтынг самых уплывовых людзей свету: Пуцін чацвёрты, а Мядзведзева няма нават у дзясятцы
Часопіс Fоrbеs склаў штогадовы спіс самых уплывовых людзей планеты. Першае месца дасталася старшыні КНР Ху Цзіньтао. Прэм'ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін заняў у рэйтынгу чацвёртае месца, а прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў, што характэрна, не ўвайшоў нават у першую дзясятку — яму дасталася толькі 12-е месца. Трэцяга расіяніна, які ўвайшоў у спіс, віцэ-прэм’ера Ігара Сечына выданне заве рускім "Дартам Вэйдарам" і запэўнівае, што на радзіме яго баяцца як "самага страшнага чалавека на Зямлі". Самым магутным у свеце выданне прызнала Ху Цзіньтао, паколькі ён кіруе пятай часткай насельніцтва планеты (1,3 мільярда чалавек) і другой пасля ЗША эканомікай свету. За ім ідзе прэзідэнт ЗША Барак Абама, а на трэцім месцы ў рэйтынгу Fоrbеs — кароль Саудаўскай Аравіі Абдалла бін Абдель Азіз, піша РІА "Навіны". Таксама ў Топ-10 апынуліся папа Рымскі Бенедыкт ХVІ, канцлер германіі Ангела Меркель, брытанскі прэм'ер Дэвід Кэмеран, кіраўнік ФРС ЗША Бэн Бернанке, лідар кіруючай у Індыі партыі Соня Гандзі і заснавальнік Mісrоsоft Біл Гейтс. МВФ прадказаў рэзкае замаруджванне росту сусветнай эканомікіМіжнародны валютны фонд зменшыў свой прагноз росту сусветнай эканомікі ў бягучым і наступным годзе да 3-4 працэнтаў. Пра гэта заявіў галоўны эканаміст фонду Аліўе Бланшар, паведамляе АFР. Раней фонд чакаў росту на 4,8 працэнта ў 2010 годзе і 4,2 працэнта ў 2011-м. Бланшар дадаў, што тэмпы росту ВУП у розных эканоміках будуць моцна адрознівацца. У краінах у стадыі развіцця варта чакаць уздыму на 6-8 працэнтаў ці нават больш, тады як у развітых — толькі на 1-2 працэнта. Галоўны эканаміст МВФ таксама пахваліў рашэнне Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША ўліць у эканоміку краіны дадатковыя 600 мільярдаў долараў пры дапамозе скупкі дзяржаблігацый. Пры гэтым ён заўважыў, што наступствы такіх дзеянняў могуць быць негатыўнымі для эканомікі Еўропы, а таксама краін у стадыі развіцця, якія сутыкаюцца з праблемай прытоку "гарачых" грошай. У ліпені 2010 года МВФ перагледзеў прагноз росту сусветнай эканомікі ў бок павелічэння. Аднак з тых часоў у найбуйнейшых краінах свету была адзначана тэндэнцыя да сур'ёзнага запаволення росту ВУП. Акрамя таго, у ЗША і некаторых краінах еўразоны існуе верагоднасць паўторнай рэцэсіі. Аўстралійская авіякампанія паспяшалася з крушэннем Аіrbus А380Самалёт аўстралійскай авіякампаніі Qаntаs з 433 пасажырамі і 26 членамі экіпажа на борце здзейсніў экстраную пасадку ў Сінгапуры, пазбавіўшыся ў небе аднаго з рухавікоў, паведамляе Rеutеrs: па некаторых звестках, рухавік папросту адваліўся. Ніхто з людзей не пацярпеў, адзначаюць у міністэрстве замежных спраў Аўстраліі. У авіякампаніі, аднак, паспелі паведаміць, што авіялайнер Аіrbus А380, які ляцеў з Сінгапура ў Сіднэй, разбіўся неўзабаве пасля вылету. Прыводзіліся нават сведчанні відавочцаў, якія нібы бачылі выбух у небе. Паведамленне было тут жа падхоплена і растыражавана інфармацыйнымі агенцтвамі. На шчасце, гэта інфармацыя не пацвердзілася: лётчыкі на трох рухавіках, якія засталіся, паспяхова вярнуліся ў аэрапорт. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
МВФ прадказаў рэзкае замаруджванне росту сусветнай эканомікі Міжнародны валютны фонд зменшыў свой прагноз росту сусветнай эканомікі ў бягучым і наступным годзе...
|
|