БДУ: Выезд студэнтаў на навучанне за мяжу — гэта не ўцечка мазгоў
05.11.2010 10:44
—
Новости Общества
|
Выезд беларускіх студэнтаў на навучанне за мяжу — гэта яшчэ не ўцечка мазгоў. Такое меркаванне выказаў 4 лістапада на сесіі па адукацыі XIII Мінскага форуму начальнік упраўлення міжнародных сувязей БДУ Уладзімір Ціханаў. «Гаварыць пра „брэйн дрэйн“ (англ. brain drain — уцечка мазгоў) са студэнтамі, «І яшчэ наконт выезду студэнтаў за мяжу — ніякіх палітычных прычын тут няма», — сцвярджае Ціханаў. Па статыстыцы БДУ, за восем месяцаў 2010 года ў замежных камандзіроўках пабывалі 440 студэнтаў і 615 выкладчыкаў галоўнай ВНУ краіны. Цяпер у Белдзяржуніверсітэце вучыцца каля дзвюх тысяч замежных студэнтаў, у асноўным гэта грамадзяне азіяцкіх дзяржаў, краін СНД і Грузіі. Магчымасць спрошчанай і зручнай сістэмы абмену студэнтамі — гэта станоўчы момант удзелу ў Балонскім працэсе, сказала прадстаўнік Таварыства па міжнародных адукацыйных праектаў ва Усходняй Еўропе (GIBO) Майке Лінднер. Яна адзначыла, што супрацоўніцтва беларускага і нямецкага бакоў садзейнічае ўваходжанню беларускіх ВНУ ў зону еўрапейскай адукацыйнай прасторы. Паводле слоў Лінднер, «у Германіі ёсць шматгадовы вопыт рэалізацыі праграм Балонскага працэсу, і Беларусі не абавязкова паўтараць тыя памылкі, якія рабілі піянеры сістэмы». У сваіх разважаннях аб вопыце еўрапейскіх ВНУ Уладзімір Ціханаў сказаў, што БДУ актыўна супрацоўнічае з Вільнюскім універсітэтам. Аднак ён не бачыць вялікага сэнсу ў кантактах галоўнай беларускай ВНУ з размешчаным у Літве Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам, які ўключыўся ў праграму працэсу ў 2005 годзе. ЕГУ быў заснаваны ў Мінску ў 1992 годзе, аднак у 2004 годзе быў вымушаны спыніць адукацыйную дзейнасць у Беларусі. У 2005 годзе пачаў працу ў Літве, годам пазней атрымаў статус літоўскага ўніверсітэта. XIII Мінскі форум праходзіць 3–5 лістапада. Мерапрыемства мае на мэце адкрыты дыялог паміж Беларуссю, Германіяй, еўрапейскімі арганізацыямі і ўсімі суседнімі дзяржавамі. Асноўныя тэмы: палітыка, эканоміка, культура і грамадзянская супольнасць. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выезд беларускіх студэнтаў на навучанне за мяжу — гэта яшчэ не ўцечка мазгоў. Такое меркаванне выказаў 4 лістапада на сесіі па адукацыі XIII...
|
|