Лукашэнка пагадзіўся зарэгістраваць незалежны СПБ
05.11.2010 12:04
—
Новости Общества
|
Кіраўнік Беларусі, Аляксандр Лукашэнка, заявіў, што бачыць рэальнай магчымасць рэгістрацыі Саюза палякаў Беларусі пад кіраўніцтвам Анжалікі Арэхва. Аб гэтым ён выказаўся падчас сустрэчы з журналістамі вядучых польскіх СМІ. Словы Лукашэнкі Разам з тым, Лукашэнка падчас сустрэчы з польскімі журналістамі негатыўна выказаўся аб ранейшай кіраўніцы непрызнанага СПБ — Анжаліцы Борыс. Прэзідэнт звінаваціў яе ў «палітычных амбіцыях». Выконваючая абавязкі кіраўніка незалежнага СПБ, Анжаліка Арэхва паведаміла «НН», што магчымасць падаць дакументы на рэгістрацыю будзе разгледжана на адмысловым паседжанні Саюза. «Мы разглядаем такую магчымасць. Праз некаторы час на Радзе нашай арганізацыі будзе вырашана, што рабіць далей, ці падаваць дакументы», — зазначыла спадарыня Анжаліка.Яна таксама падкрэсліла, што галоўным прынцыпам існавання СПБ застанецца яго незалежнасць і магчымасць самастойна фарміраваць органы кіравання. Акрамя гэтага, Лукашэнка паабяцаў асабіста паразмаўляць з кіраўніком беларускага КДБ аб магчымасці адкрыцця для польскіх даследчыкаў спецархіваў. Палякаў перадусім цікавіць так званы «Беларускі катыньскі спіс» — інфармацыя аб польскіх афіцэрах, расстраляных на тэрыторыі Беларусі ў 1939–1940 гадах. Саюз палякаў Беларусі быў створаны ў 1990 годзе. У 2005 годзе, пасля таго, як на пасаду старшыні арганізацыі была абраная Анжаліка Борыс, ва ўнутраныя справы СПБ пачалі актыўна ўмешвацца беларускія ўлады. У выніку сход, на якім была абраная Борыс, прызналі неправамоцным, а па пасаду кіраўніка СПБ пры актыўным удзеле беларускіх спецслужбаў быў абраны Іосіф Лучнік. Прыхільнікаў Борыс гэта не задаволіла і ад 2005 году фактычна існуюць два Саюза палякаў Беларусі — афіцыйны, які падтрымліваюць беларускія ўлады, і неафіцыйны — каторы прызнае Варшава. Падзяліцца навіной:
Алесь Пілецкі Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пры ўмове, што арганізацыя Анжалікі Арэхва
|
|