ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

06.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ахвярамі тэракту ў Пакістане сталі 60 чалавек, каля 160 паранена

Маштабны тэракт здзейснены ў пятніцу ў адной з мячэцяў горада Дара Адамхель на паўночным захадзе Пакістана. Паводле апошніх звестак, лік ахвяр узрос да 60 чалавек, сярод іх як мінімум 11 дзяцей, паведамляе тэлеканал "Аадж-ТБ".

Раненні рознай ступені цяжару атрымалі да 160 чалавек. Колькасць загінулых можа павялічыцца, паколькі стан многіх параненых вельмі цяжкі. Тэрарыст-смяротнік прывёў у дзеянне замацаваную на целе магутную выбуховую прыладу ў разгар урачыстага пятніцкага набажэнства, якое па традыцыі збірае ў мячэцях вялікую колькасць вернікаў. У выніку выбуху абваліўся дах і адбылося частковае абвальванне самога будынка. На момант выбуху ў мячэці знаходзілася каля 500 чалавек.

Нацыяналісты прайшлі маршам па Маскве

Толькі каля 1% расіян лічаць Дзень нацыянальнага адзінства, які з 2005 года адзначаецца 4 лістапада, важным святам. А вось арганізацыі праварадыкальнага толку ўжо не першы год выходзяць у гэты дзень на вуліцы на "Рускі марш", піша Dеr Stаndаrd.

Так, пад лозунгамі "Расія для рускіх" каля 5 тыс. скінхэдаў і іншых прадстаўнікоў праварадыкальных рухаў прайшліся па раёне Любліна на паўднёвым усходзе Масквы. Прадстаўнікі органаў правапарадку не ўмешваліся нават тады, калі ўдзельнікі акцыі выкрыквалі нацысцкія прывітанні, — заўважае аўтар артыкула. У адрозненне ад мінулых гадоў, маскоўскія ўлады ў гэты раз далі дабро на правядзенне гэтага мерапрыемства, не выстаўляючы сустрэчных умоў. Пры гэтым дэманстрацыя апазіцыі 31 кастрычніка была ўхвалена толькі з абмежаваннямі па колькасці ўдзельнікаў.

Mеtrо Gоldwуn Mауеr абвясціла сябе банкрутам

Галівудская кінастудыя Mеtrо Gоldwуn Mауеr падала ў суд прашэнне пра банкруцтва, а таксама падала папярэдні план рэструктурызацыі кампаніі.

На сённяшні дзень агульная запазычанасць MGM складае 5,8 мільярда долараў, а актывы кінакампаніі ацэньваюцца ў 2,7 мільярда долараў. У MGM сцвярджаюць, што пасля правядзення працэдуры банкруцтва яна зможа прыцягнуць паўмільярда долараў, каб працягнуць вытворчасць фільмаў.

У Львове за доўг у 2 тысячы долараў адключылі ўсе святлафоры

Ўсе святлафоры ў цэнтры Львова адключылі ў пятніцу раніцай за доўг, паведамляе "Інтэрфакс-Украіна" са спасылкай на звесткі прэс-службы Львоўскага гарсвятла.

Як адзначылі ў прэс-службе са спасылкай на кіраўніцтва інжынернай гаспадаркі, святлафоры адключылі без папярэджання ў сувязі з запазычанасцю 16 тысяч грыўняў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ахвярамі тэракту ў Пакістане сталі 60 чалавек, каля 160 паранена Маштабны тэракт здзейснены ў пятніцу ў адной з мячэцяў горада Дара Адамхель на паўночным захадзе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика