Беларусь па-ранейшаму будзе імкнуцца ў топ-30 рэйтынгу Сусветнага банка. 21.by

Беларусь па-ранейшаму будзе імкнуцца ў топ-30 рэйтынгу Сусветнага банка

06.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь заняла 68 месца са 183 краін у рэйтынгу Сусветнага банка і Міжнароднай фінансавай карпарацыі "Вядзенне бізнэсу 2011", апублікаванага 4 лістапада. У аналагічным мінулагоднім даследаванні Беларусь займала 58 пазіцыю, аднак сёлета аўтары перагледзелі методыку, выключылі з пераліку індыкатар "Працоўныя адносіны" і, такім чынам, у адпаведнасці з новымі падыходамі, Беларусь у 2010 годзе займала не 58-е, а 64 месца.

Што датычыцца непасрэдна рэйтынгу 2011 года, то Беларусь паказала станоўчыя вынікі ў катэгорыі "Рэгістрацыя прадпрыемстваў" і заняла 7 месца (у 2010 было 8-е), у катэгорыі "Атрыманне дазволу на будаўніцтва" — 44 месца (паднялася за год на 10 пазіцый з 54 месца), у катэгорыі "Рэгістрацыя ўласнасці" — 6 месца (у 2010 годзе было 9-е), у катэгорыі "Крэдытаванне" — 89 месца (паднялася ўверх на 20 пазіцый са 109), у катэгорыі "Міжнародны гандаль" — 128 месца (было 129-е). Панізіўся рэйтынг нашай краіны ў катэгорыях "Абарона інвестараў" (са 108 на 109 месца) і "Ліквідацыя прадпрыемстваў" — тут Беларусь апусцілася з 75-га на 93 месца. Без змен засталіся такія катэгорыі як "Забеспячэнне выканання кантрактаў" (12 месца) і "Падаткаабкладанне" (тут 183-е, апошняе месца).

— У прынцыпе, можна ацаніць сітуацыю як адносна негатыўную з пункту гледжання страты 4 пазіцый, — пракаментаваў журналістам рэйтынг Сусветнага банка намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур. — Але трэба мець на ўвазе некалькі момантаў: праца не толькі не спыняецца, але і будзе працягнутая. Мы бачым цэлы шэраг праблем, якія нам у бліжэйшы час трэба будзе вырашыць не толькі па тых пазіцыях, дзе мы адстаём, але і па тых, дзе мы выглядаем нядрэнна. Таксама трэба разумець, што і нашы суседзі не стаяць не месцы, а яшчэ варта звярнуць увагу на выведзены Сусветным банкам такі паказчык, як паляпшэнне ўмоў для развіцця прадпрымальніцкага асяроддзя — менавіта тут Беларусь за апошнія 5 год уваходзіць у тройку лепшых краін-рэфарматараў (пасля Грузіі і Руанды). Дарэчы, на думку саміх прадстаўнікоў Сусветнага банка, гэты апошні паказчык з'яўляецца істотным, бо ён ацэньвае не разавыя меры ўрада, а імкненне дзяржавы пастаянна ствараць і паляпшаць умовы для вядзення бізнэсу, — сказаў Андрэй Мікалаевіч.

Разам з тым намеснік міністра эканомікі звярнуў увагу, што для разліку рэйтынгу "Вядзенне бізнэсу 2011" прымаліся тыя змены ў заканадаўстве, якія зробленыя ў перыяд з 1 чэрвеня 2009 па 1 чэрвеня 2010 года, а ў галіне падаткаабкладання — з 1 студзеня 2009 па 1 студзеня 2010 года. Такім чынам, падкрэсліў Андрэй Тур, вялікі блок працы, зроблены ў 2010 годзе ўрадам Беларусі, знойдзе сваё адлюстраванне толькі ў рэйтынгу "Вядзенне бізнэсу 2012". У прыватнасці, Андрэй Мікалаевіч звярнуў увагу, што пасля 25 чэрвеня быў прыняты Указ Прэзідэнта № 328 "Аб некаторых мерах па аптымізацыі правядзення працэдур эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва), 15 ліпеня быў прыняты Закон РБ "Аб унясенні змен і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб гаспадарчых таварыствах", 1 верасня быў прыняты Указ Прэзідэнта № 450 "Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці".

Андрэй Тур падкрэсліў, што ўрад краіны не здымае задачы ўвайсці ў трыццатку лепшых краін па ўмовах вядзення бізнэсу, і для гэтага існуе цэлы шэраг мерапрыемстваў, запланаваных на канец гэтага года і пачатак 2011.

Таксама Андрэй Мікалаевіч прывёў два іншыя рэйтынгі, па якіх Беларусь мае дастаткова высокія паказчыкі. У прыватнасці, згодна з ацэнкай ААН па Індэксе развіцця чалавечага патэнцыялу Беларусь перамясцілася ў 2010 годзе з 68-га месца на 61-е, а згодна з рэйтынгам нацыянальнага дабрабыту краін, складзеным Брытанскім незалежным навукова-даследчым інстытутам "Lеgаtum", Беларусь паднялася з 85-га на 54 месца.

Павел БЕРАСНЕЎ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь заняла 68 месца са 183 краін у рэйтынгу Сусветнага банка і Міжнароднай фінансавай карпарацыі "Вядзенне бізнэсу 2011", апублікаванага 4 лістапада. У...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика