Працягвае дзейнічаць дабрачынны рахунак для ахвяраванняў на дапамогу сем’ям загінулых і пацярпелых ад аварыі на «Пінскдрэве». Нагадаем, што яго адкрыла Пінская праваслаўная епархія.
Кіраваць рахункам даручана прыходу царквы Святой пакутніцы Варвары. Па словах настаяцеля прыходу, жыхары Беларусі пералічылі на яго ўжо больш за 11 мільёнаў рублёў. Неабходныя рэквізіты дабрачыннага рахунку можна атрымаць у любым аддзяленіі «Пріорбанку».