Міхаіл Андрэевіч САВІЦКІ. 21.by

Міхаіл Андрэевіч САВІЦКІ

10.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Міхаіл Андрэевіч САВІЦКІ.

8 лістапада на 89-м годзе жыцця перастала біцца сэрца Героя Беларусі, народнага мастака СССР, народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій СССР і Рэспублікі Беларусь, акадэміка, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, ганаровага грамадзяніна г.Мінска, кіраўніка дзяржаўнай установы культуры “Творчыя акадэмічныя майстэрні жывапісу, графікі і скульптуры” Міхаіла Андрэевіча Савіцкага.

Міхаіл Андрэевіч Савіцкі быў адным з выдатных прадстаўнікоў нацыянальнага выяўленчага і манументальнага мастацтва, тых самабытных майстроў, якія вызначаюць дасягненні беларускага жывапісу другой паловы ХХ і пачатку ХХI стагоддзя. М.А.Савіцкі нарадзiўся 18 лютага 1922 года ў вёсцы Звянячы Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1940 годзе быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі. Дваццацігадовы юнак, салдат Савецкай Арміі, які змагаўся ў баях за горад Севастопаль і быў паранены на Херсанесе, апынуўся ў канцлагерах Бухенвальд, Дахау, Мітэльбау-Дора, дзе падзяліў трагедыю народаў Еўропы, але цудам застаўся ў жывых, каб пасля пэндзлем адлюстраваць на палотнах страшэнную і горкую праўду аб жорсткай вайне, нязломнасці духу народа.Пасля вайны М.А.Савіцкі скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1957 годзе — Маскоўскі мастацкі інстытут імя Сурыкава з адзнакай, пасля чаго жыў і працаваў у Мінску. З 1981 года быў кіраўніком Творчых акадэмічных майстэрань жывапісу, графікі і скульптуры.М.А.Савіцкім створана больш за 200 тэматычных работ, у якіх ён развіваў традыцыі рэалістычнага мастацтва. Вызначальным стрыжнем творчых пошукаў М.А.Савіцкага з’яўляўся Чалавек, яго светаразуменне, маральная сутнасць, характар у складаным дыялектычным развіцці. Аптыміст і жыццялюб, М.А.Савіцкі на працягу ўсёй сваёй творчасці самааддана адстойваў сваім майстэрствам гуманістычныя ідэалы. З’яўляючыся многія гады настаўнікам таленавітай моладзі, ён набыў велізарны аўтарытэт і павагу як у Беларусі, так і далёка за яе межамі.Творчасць М.А.Савіцкага вызначаецца глыбокім пранікненнем у сутнасць з’яў мінулага і сучаснага, філасофскім іх асэнсаваннем, сцвярджэннем вечных духоўных каштоўнасцей чалавецтва. М.А.Савіцкі — аўтар шырока вядомых жывапісных твораў, прысвечаных гераічнай партызанскай барацьбе супраць гітлераўскіх захопнікаў: “Партызаны”, “Партызанская мадонна”, “Віцебскія вароты”, “Поле”, “Плач па загінуўшых героях”, а таксама цыкла з 16 карцін “Лічбы на сэрцы” і трыпціха “Агрэсія”, прасякнутых антыфашысцкім пафасам і публіцыстычнасцю. Шмат карцін прысвечана тэме гісторыі станаўлення беларускай нацыянальнай культуры: “Сейбіты”, “Віленскія сустрэчы”; цыкл палотнаў для Дзяржаўнага літаратурнага музея Я.Купалы ў Мінску. Маштабнасць і сімвалічнасць мастацкай мовы характэрны для яго манументальных работ: размалёўкі “Вялікая Айчынная вайна.1944” у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску і “Эстафета пакаленняў” у санаторыі “Беларусь” у Місхоры, габелены для залы пасяджэнняў ЦК КПБ (цяпер рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, тры апошнія — у суаўтарстве з А.Кішчанкам); серыя работ “Чорная быль”, што адлюстравала трагедыю беларускага народа, які пацярпеў ад чарнобыльскай катастрофы. Палотны М.А.Савіцкага захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі гісторыі горада Мінска, Траццякоўскай галерэі (Масква), фондах Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі, Нацыянальнай галерэі г.Сафіі (Балгарыя) і інш.М.А.Савіцкі быў узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны” (1967), ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1972), ордэнам Леніна (1982), ордэнам Францыска Скарыны (1997). М.А.Савіцкі быў выбраны правадзейным членам Акадэміі мастацтваў СССР (1982), Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995), Міжнароднай Славянскай Акадэміі (1996), Міжнароднай Акадэміі навук (2002).Светлае імя Міхаіла Андрэевіча Савіцкага назаўсёды захаваецца ў гісторыі беларускага мастацтва, сэрцах яго вучняў, калег па працы, родных і блізкіх, памяці ўсяго беларускага народа.

Лукашэнка А.Р., Сідорскі С.С., Рубінаў А.М., Андрэйчанка У.П., Макей У.У., Патупчык У.М., Латушка П.П., Ладуцька М.А., Мясніковіч М.У., Новікаў А.М., Баразна М.Р., Вашчанка Г.Х.,Гумілеўскі Л.М., Паплаўскі Г.Г., Стальмашонак У.І., Савіч У.П., Міско І.Я., Пракапцоў У.І.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
8 лістапада на 89-м годзе жыцця перастала біцца сэрца Героя Беларусі, народнага мастака СССР, народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій СССР і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика