Да цешчы — на бліны
13.11.2010
—
Новости Общества
|
Лёгкую іронію, добразычлівую ўсмешку і глыбакадумнае замілаванне выклікае песня "Да цешчы — на бліны". Яе тэкст і музыка, напоўненыя мажорнай настраёвасці, аптымізмам, раскрываюць душу палешука — вольную, мудрую, лагодна клапатлівую. Стваральнікі песні, паэт Васіль Жуковіч і кампазітар Уладзімір Буднік, і яе выканаўца, заслужаны артыст Беларусі Леанід Нікольскі, — палешукі. Каму, як не ім, тонка адчуваць свой родны край і ведаць духоўнае хараство яго люду — працавітага, натхнёнага, дружалюбнага. Таму песня атрымалася прыцягальна-вабнай. Яна задорна гучыць як успамін-згадка за бяседным сталом у горадзе, мястэчку і радасна-шчымліва на вясковай сустрэчы.
Да цешчы — на бліны Верш Васіля Жуковіча Музыка Уладзіміра Будніка
У край палескі, закаханы, Няхай дарога ў два канцы, Бяру я зноў білет не танны* — Да цешчы еду на блінцы. Прыпеў: Вясковай хаты мне не забыць, Сялянскай працы не разлюбіць. І песняў, жартаў не пазычаць.* Калі да цешчы прыехаў зяць.
У печы полымя не згасла, Палаюць дроўцы... Любата! З палескім мёдам, свойскім маслам Блінцы — такая смаката! Прыпеў.
Дарог нямала, дзякуй богу, Але скажу напрыканцы: Люблю палескаю дарогай Да цешчы ехаць на блінцы. Прыпеў. * Апошнія два радкі запеву і прыпеву паўтараюцца. Падрыхтаваў Міхась ШАВЫРКІН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лёгкую іронію, добразычлівую ўсмешку і глыбакадумнае замілаванне выклікае песня "Да цешчы — на бліны". Яе тэкст і музыка, напоўненыя мажорнай настраёвасці,...
|
|