Як вы захоўваеце народныя традыцыі ў сябе дома? Чытачы “НГ” звярнулі ўвагу, што наш праект “7 цудаў Беларусі” выйшаў на фінішную прамую. 21.by

Як вы захоўваеце народныя традыцыі ў сябе дома? Чытачы “НГ” звярнулі ўвагу, што наш праект “7 цудаў Беларусі” выйшаў на фінішную прамую

16.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Як вы захоўваеце народныя традыцыі ў сябе дома?
Чытачы “НГ” звярнулі ўвагу, што наш праект “7 цудаў Беларусі” выйшаў на фінішную прамую.

У хуткім часе на старонках газеты пачнецца маштабнае асвятленне галасавання ў межах праекта. Дарэчы, прагаласаваць за цуд свайго раёна можна на сайце газеты www.ng.by. Тут унікальныя помнікі архітэктуры, жывапісныя мясціны, непаўторныя святыні. Мы заўважылі, што сярод цудаў раёнаў шмат нематэрыяльных аб’ектаў, якія нельга памацаць рукамі. І пацікавіліся ў палешукоў — носьбітаў традыцый, як ім удаецца захоўваць спадчыну, што засталася ад продкаў.

Кацярына, супрацоўнік Нацыянальнага банка “Прыпяць”, Светлагорск:— Ад бабулі засталіся ручнікі і карціны, якія яна вышывала. Яны захоўваюцца ў нас у хаце. Глядзім на іх і натхняемся. Але для нашай сям’і важныя не самі рэчы, а тыя пяшчота, любоў, цеплыня, мудрасць, якія бабуля ўкладала, вышываючы гэтыя самыя карціны і ручнікі. Такое пачуццё, быццам яна заўсёды з намі.

Мікалай ТУРАВЕЦ, кіраўнік народнага ансамбля “Радаўніца” Мазырскага раённага дома культуры:— Я збіраю народныя песні. У гэтай справе вельмі важна захаваць мясцовы акцэнт.  Палескія словы, гукі я стараюся тонкімі ніткамі ўплесці ў песню, каб яны гучалі натуральна.  Вось паслухайце: “Ой на горцы на пясочку, рыда, рыда, рыда-рай, сеяў Раман грэчку, ой-яй-яй”... Канешне, мы жывём у час навукі і тэхнікі, але ёсць тое, што мы павінны захаваць у нязменнасці, — гэта нашы традыцыі.

Таццяна ЯЎЛАШ, дырэктар Жыткавіцкага дома культуры, кіраўнік народнага ансамбля музыкі і танца “Жытніца”:— “Жытніца” значыць жыць, захоўваць тое, што створана нашымі продкамі. Мы спяваем ураджайныя, сямейна-бытавыя песні.  Праводзім Каляды, Масленіцу, стары Новы год. Хтосьці скептычна скажа: “Навошта гэта ўсё? Даўным-даўно ўсе гэтыя традыцыі сталі для нас чужымі”. А я адкажу: няпраўда!  Яны вельмі развіваюць сучаснага чалавека, вучаць адчуваць...

Вольга СУХАВЕРХАЯ, пенсіянерка, Пінскі раён:— Некалі пры мацерах усё робылы: і сновалі, і тэрлі... Мамо вучыла, і сястра шчэ была. Замуж молодая пошла, у 15 год, красавіца была. То ўсё робыла, ткала, усё понатыкала. А з хозяіном прожылы 60 год. Столько год проходзіці — усяго можна наўчыціся. З харошымі людзьмі поробіці, пожыці, подзівіціся на іх, і самы розуму наберэціся.

Віталь РАБКАВЕЦ, ляснік і рыбак з вёскі Чухава Пінскага раёна:— Мяне акружаюць рэкі, балоты. Я вырас на вадзе. Я сам раблю снасці. Рыбалоўства, паляванне — мой любімы занятак і спосаб выжывання, як і маіх продкаў. Я ведаю: у хаце будзе заўсёды свежае мяса і рыба. Я магу не перажываць за здароўе сваіх дзяцей. Вы б толькі пакаштавалі, якія смачныя катлеты з дзічыны і рыбы гатуе мая жонка!

Наталля ПРУС, дырэктар Пруткоўскага сельскага дома культуры Мазырскага раёна:— Я карэнная паляшучка і лічу сваім абавязкам трымацца тых традыцый, якія з любоўю захавалі для мяне мае дзяды. Уся мая радня звязана з народнай творчасцю. Цётухна і дзядзюхна плятуць з лазы і саломкі, сястрыцы — вышываюць. У нас і пакоі ўбраныя падобна да дзедаўскіх — з абразамі, вышыўкай, тканымі ручнікамі... Кожны дзень удыхаем паветра мінулага.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У хуткім часе на старонках газеты пачнецца маштабнае асвятленне галасавання ў межах праекта.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика