На хвалі народнага радыё. Беларускае радыё адзначае 85-гадовы юбілей
16.11.2010
—
Новости Общества
|
Упершыню словы “Гаворыць Мінск” прагучалі роўна 85 гадоў таму. Але пачуць гэтыя доўгачаканыя прывітанні на роднай мове маглі толькі тыя, хто знаходзіўся ў радыусе не больш як 300 вёрст ад радыёстанцыі, а дыктары выходзілі ў эфір усяго 30 хвілін у суткі. Сёння ж Беларускае радыё слухаюць і днём і ноччу, а добрыя водгукі да стваральнікаў праграм дзякуючы сучасным тэхналогіям прыходзяць нават з экзатычнага вострава Фіджы. Віншаванні з юбілеем кіраўніцтва радыё будзе атрымліваць яшчэ доўга. Павіншаваў супрацоўнікаў радыё са святам і Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. У шматтысячных фондах Беларускага радыё захоўваюцца сведчанні найбольш знакавых падзей нашай гісторыі, галасы тых, хто сваёй працай і талентам ствараў гэтую гісторыю. Радыё ўключае ў сябе два агульнанацыянальныя каналы і тры радыёстанцыі.Візітнай карткай заслужана лічыцца Першы нацыянальны канал. Амаль 3,3 мільёна абанентаў кожную раніцу прачынаюцца пад гукі сапраўды народнага радыё. На гэтай хвалі з’яўляюцца грамадска-палітычныя, дзелавыя, эканамічныя перадачы. Таксама адзін з галоўных прыярытэтаў радыё — папулярызацыя нацыянальнай і сусветнай культуры. Сталі любімымі ў слухачоў і радыёпастаноўкі, радыёкампазіцыі, праграмы класічнай музыкі, а на “Калыханцы”, якая хутка будзе святкаваць 50-гадовы юбілей, вырасла не адно пакаленне.— Кожны дзень у эфір выходзіць каля 50 перадач, — падлічыў галоўны дырэктар Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Антон Васюкевіч. — Асноўная наша аўдыторыя — слухачы сярэдняга ўзросту. Але трэба адзначыць, што ўсё больш моладзі выбірае менавіта нашу хвалю. Мы рыхтуем перадачы для ўсіх катэгорый людзей: для студэнтаў, вучняў школ, іх бацькоў, пенсіянераў. Імкнёмся быць карыснымі і інфарматыўнымі.Для слухачоў Першага нацыянальнага супрацоўнікі радыё падрыхтавалі цікавыя падарункі. У прыватнасці, спецыяльна да юбілею журналісты выпусцілі перадачу “Радыёлетапіс краіны”, якая расказвае пра асноўныя этапы развіцця беларускага радыё, пра цэлыя пакаленні журналістаў, дыктараў, вядучых. Гэтая перадача ўжо знайшла сваю аўдыторыю. Але самымі любімымі перадачамі застаюцца “Радыёфакт”, “Актуальны мікрафон”, “Постфактум”, “СМС-эфір”. Дарэчы, з пераходам на інтэрактыўнасць колькасць слухачоў значна ўзрасла. Са стварэннем радыёстанцыі “Беларусь” пазыўныя Беларускага радыё загучалі і ў свеце. Сёння гэта радыёстанцыя вядзе праграмы на дзвюх дзяржаўных мовах, а таксама на англійскай, нямецкай, французскай, польскай і іспанскай. Кожны дзень супрацоўнікі радыё атрымліваюць вялікую пошту і вядуць перапіску са слухачамі з дзесяткаў краін свету. Усё гэта паказчык таго, что слова пра Беларусь з першых вуснаў запатрабавана.— Беларускае радыё па праву лічыцца магутнейшым сродкам масавай інфармацыі ў нашай краіне, — падкрэслівае першы намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Саламаха. — Усе яго каналы і станцыі максімальна аператыўна і аб’ектыўна падаюць слухачам інфармацыю пра ўсе сферы дзейнасці чалавека. Яшчэ раз адзначу, што Беларускае радыё — самае народнае. Таму яго дэвіз “Будзем разам!” застанецца назаўсёды. Калектыў “Народнай газеты” далучаецца да віншаванняў, якія гучаць гэтымі днямі ў адрас супрацоўнікаў Беларускага радыё. Са святам, калегі! Лёгкага вам эфіру! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упершыню словы “Гаворыць Мінск” прагучалі роўна 85 гадоў таму.
|
|