ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

17.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт ЕС назваў умову распаду еўразоны

Еўразона не выжыве, калі не здолее пераадолець пазыковы крызіс, які закрануў ў 2010 годзе цэлы шэраг краін — удзельніц валютнага саюза. Пра гэта заявіў прэзідэнт ЕС Херман Ван Ромпей, паведамляе АFР.

"Мы ўсё павінны працаваць для таго, каб еўразона выжыла, бо калі распадзецца еўразона, распадзецца і ўвесь Еўрасаюз, — заявіў кіраўнік ЕС. — Але я ўпэўнены, што мы перажывём гэта".

15 лістапада стала вядома, што Ірландыя вядзе перамовы пра атрыманне дапамогі ад ЕС і МВФ. Гэта адбылося праз паўгода пасля таго, як міжнародныя арганізацыі вылучылі больш за 100 мільярдаў еўра на выратаванне Грэцыі, якая апынулася ў пазыковым крызісе. Сама Грэцыя, у сваю чаргу, заяўляе, што можа затрымаць выплаты па дадзеных ёй крэдытах. Раней паведамлялася, што яшчэ адна краіна еўразоны — Партугалія — папярэдзіла пра высокую верагоднасць таго, што ёй таксама можа спатрэбіцца фінансавая дапамога. Нагадаем, у еўразону цяпер уваходзіць 16 дзяржаў ЕС, а 17-я — Эстонія — далучыцца да валютнага саюза з 1 студзеня 2011 года.

Fоrbеs распавёў пра хобі мільярдэраў: яны любяць збіраць жукоў, рамантаваць гадзіннікі і пісаць оперы

Мільярдэры захапляюцца не толькі яхтамі, скакунамі, антыкварыятам і супердарагімі аўтамабілямі — часам іх хобі падобнае на дзівацтва, сцвярджае часопіс Fоrbеs.

Так, вядомы прадстаўнік клана Ракфелераў Дэвід калекцыянуе жукоў. Адпраўляючыся ў паездку, ён заўсёды трымае ў кішэні кантэйнер на той выпадак, калі яму сустрэнецца незвычайная казурка. У яго калекцыі ёсць і ўнікальны від жука-скарабея, абагаўлёнага егіпецкімі фараонамі. Адкрытаму Дэвідам жуку прысвоена нават імя Ракфелераў — Dірlоtахіs rосkеfеllеrі.

Незвычайнае хобі ў банкіра Клэмі Дайксана Спэнглера, якому, у прыватнасці, належыць важкі пакет акцый у Bаnk оf Аmеrіса. Ён любіць бавіць вольны час, рамантуючы старыя гадзіннікі. Мільярдэр сцвярджае, што аддае перавагу кампаніі старадаўніх механічных гадзіннікаў перад людзьмі, такімі нясталымі і непрадказальнымі. Яго захапленне пачалося 45 гадоў назад, калі спыніўся гадзіннік ХVІІ стагоддзя, падораны маці, і фінансіст вырашыў сам зазірнуць у таямніцы гадзіннікавага механізму. Пазней, калі дома не засталося ніякіх паламаных ходзікаў, мільярдэр для душы адкрыў майстэрню па рамонце старадаўніх гадзіннікаў.

Яго таварыш па цэху мільярдэраў Гордан Геці кінуў нафтавы бізнэс, каб засяродзіцца на... напісанні опер. Свой самы вядомы твор ён назваў у гонар шэкспіраўскага персанажа "Фальстаф". Мільярдэр ужо паставіў сваю оперу з Расійскім нацыянальным аркестрам.

Брытанскі прынц Уільям абвясціў пра жаніцьбу

Брытанскі прынц Уільям, унук каралевы Лізаветы ІІ і старэйшы сын спадчынніка прастола прынца Чарльза, нарэшце вырашыў ажаніцца, перадае Rеutеrs. Выбранніцай прынца стала яго 28-гадовая аднагодка Кэтрын Мідлтан, з якой ён падтрымлівае блізкія адносіны ўжо некалькі гадоў. Пра запланаванае вяселле паведаміў у аўторак Букінгемскі палац.

Брытанская моладзь — на першым месцы па ўжыванні какаіну

На першае месца сярод краін Захаду па колькасці маладых людзей, якія ўжываюць какаін, ва ўзроставай групе ад 15 да 34 гадоў выйшла Вялікабрытанія. Пра гэта паведаміла спецыялізаванае агенцтва Еўрасаюза — Еўрапейскі цэнтр маніторынгу наркотыкаў і нарказалежнасці.

Складзеная ім сумесна з Еўраполам справаздача распаўсюджаная ў чацвер у Лондане.

Паводле вынікаў аналізу сітуацыі з ужываннем наркотыкаў Вялікабрытанія выйшла ў 2009 годзе на першае месца сярод усіх заходніх краін па колькасці людзей, якія ўжываюць какаін. Іх колькасць дасягае 6,2% сярод насельніцтва ва ўзросце да 34 гадоў.

На другой пазіцыі — Іспанія, на трэцяй — ЗША. Затым ідуць Канада, Аўстралія, Данія, Ірландыя і Італія. Адначасова ў 2009 годзе ў Заходняй Еўропе адбылося скарачэнне ўжывання марыхуаны. Аднак праблема з гэтым наркотыкам абвастрылася ў краінах Усходняй Еўропы, у першую чаргу ў Чэхіі і Эстоніі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Fоrbеs распавёў пра хобі мільярдэраў: яны любяць збіраць жукоў, рамантаваць гадзіннікі і пісаць оперы Мільярдэры захапляюцца не толькі яхтамі, скакунамі,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика