Мусульмане адзначаюць Курбан-байрам. 21.by

Мусульмане адзначаюць Курбан-байрам

17.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мусульмане ўсяго свету 16—18 лістапада адзначаюць важнейшае рэлігійнае свята — Ід аль-Адха (свята ахвярапрынашэнняў), або, як называецца гэты дзень у цюркскіх мовах, Курбан-байрам.

Гэтымі днямі спраўляюцца рытуалы ахвярапрынашэння (курбан), узносяцца святочныя малітвы. Святкаванне Курбан-байрама завяршае шматлікі хадж (паломніцтва) мусульман усяго свету да святынь у Мецы і Медыне. Кульмінацыяй хаджу з'яўляецца так званае стаянне на гары Арафат: тут, за 20 км ад Мекі, паводле ісламскага падання, сустрэліся Адам і Ева. Менавіта адсюль Мухамед сказаў сваю апошнюю пропаведзь. Пасля стаяння, якое доўжыцца да заходу сонца, пачынаецца абрад сімвалічнага біцця сатаны камянямі ў даліне Міна. Вернікі кідаюць камяні ў слупы, сімвалізуючыя дэманаў, што стаяць у даліне.

Згодна з Каранам, Алах з'явіўся да Аўраама ў сне і загадаў яму прынесці ў ахвяру свайго першынца Ізмаіла. Аўраам адправіўся ў даліну Міна да таго месца, дзе цяпер стаіць Мека, і пачаў падрыхтоўку. Але Бог, убачыўшы рашучасць прарока, злітаваўся, і замест Ізмаіла ў ахвяру было прынесена ягня.

Свята, такім чынам, нагадвае аб літасці Усявышняга і аб тым, што вернасць Богу — самая лепшая ахвяра.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мусульмане ўсяго свету 16—18 лістапада адзначаюць важнейшае рэлігійнае свята — Ід аль-Адха (свята ахвярапрынашэнняў), або, як называецца гэты дзень у цюркскіх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика