У Магілёўскай вобласці памоляцца за ахвяр аўтамабільных аварый. 21.by

У Магілёўскай вобласці памоляцца за ахвяр аўтамабільных аварый

17.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

21 лістапада будзе адзначацца Сусветны дзень памяці ахвяр дарожна-транспартных здарэнняў. Перад гэтым тыдзень памяці праходзіць у гарадах і сельскіх раёнах Беларусі.

Кожны супрацоўнік Магілёўскай ДАІ правядзе гутаркі пра бяспеку руху ў працоўных калектывах і школах. У цэрквах замоўленыя памінальныя службы памяці ахвяр аўтаздарэнняў і за здароўе ўсіх вадзіцеляў, пасажыраў і пешаходаў. У школах дзеці малююць паштоўкі і пішуць слёзныя сачыненні на адрас вадзіцеляў: у бліжэйшую суботу лепшыя паштоўкі атрымаюць з рук інспектараў ДАІ ўдзельнікі дарожнага руху.

— Мы таксама заклікаем вадзіцеляў ушанаваць памяць ахвяр аварый і ездзіць з уключаным бліжнім святлом фар увесь тыдзень, — сказала начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды Магілёўскай ДАІ Вікторыя Жэўнер.

У Магілёўскай вобласці ад пачатку года адбылося 745 ДТЗ, у якіх 112 чалавек загінулі і 855 атрымалі траўмы. Аварый адбылося болей, чым летась, колькасць параненых таксама павялічылася, а вось колькасць загінулых скарацілася. Аднак у Магілёўскай ДАІ адзначаюць трывожную тэндэнцыю: сёлета ахвярамі здарэнняў на дарозе сталі 6 дзяцей, і толькі ў лістападзе — ужо двое. Апошні выпадак здарыўся 11 лістапада ў вёсцы Вяззе Асіповіцкага раёна, калі з-за няўважлівасці вадзіцеля загінула 3-гадовая дзяўчынка. Трагедыя яшчэ і ў тым, што віноўнік аварыі — бацька ахвяры.

Ілона Іванова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
21 лістапада будзе адзначацца Сусветны дзень памяці ахвяр дарожна-транспартных здарэнняў. Перад гэтым тыдзень памяці праходзіць у гарадах і сельскіх раёнах...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика