Субота
19.11.2010
—
Новости Общества
|
Назва шостага дня тыдня — субота — паходзіць са старажытнай мовы, якой карысталіся вавіланяне, потым гэтае слова запазычылі старажытныя іўдзеі: sabbat — заканчэнне справы або працы, на мове славян яно гучыць як "шабаш". Старажытныя іўдзеі менавіта гэты дзень прысвяцілі Богу і назвалі яго непрацоўным днём. У адным з паданняў расказваецца пра трох жанчын — св. Пятніцу, св. Суботу і св. Нядзелю, сярод якіх самай прыгожай і вясёлай была Субота, а <І>"дзве другія былі сумныя, заплаканыя і абарваныя... Ва ўсім гэтым вінаватыя людзі... Шые баба ў пятніцу — яна коле святую Пятніцу; працуе селянін з сякераю ў нядзелю ці распачынае бойку ў п'яным стане — ён наносіць раны і пабоі святой Нядзелі. Адна толькі святая Субота жыве весела і спакойна, таму што яўрэі з усёй строгасцю захоўваюць прысвечаны ёй дзень" . Часта адбываецца блытаніна ў разуменні структуры старажытнаіўдзейскага і еўрапейскага хрысціянізаванага тыдня. Некаторыя даследчыкі сцвярджаюць, што ў славянскім календары тыдзень пачынаўся з нядзелі, таму што субота лічылася днём адпачынку. З часоў распаўсюджвання хрысціянства ў славян ролю старазапаветнай суботы стала выконваць новазапаветная нядзеля — дзень уваскрэсення Ісуса Хрыста. З прыходам сямідзённага хрысціянскага тыдня субота — перадапошні дзень тыдня — напоўнілася сакральна-магічным зместам. У гэты дзень нашы продкі быццам бы па спецыяльным інфармацыйным канале наладжвалі кантакты з душамі памерлых сваякоў, звярталіся да іх з просьбай аб добрым ураджаі ці шчаслівай долі дзяцей, якія бралі шлюб. З цягам часу ў народным календары на працягу ўсяго года з'явіліся адпаведныя суботы, якія лічацца днямі памяці і ўшанавання продкаў: "Дзяды", Бацькоўскія, Радзіцельскія, Памінальныя суботы. Беларусы верылі: калі дзіця народзіцца ў суботу, то атрымае ад продкаў незвычайную "спадчыну" — ведаць больш, чым астатнія, таму можа стаць знахарам або лекарам. Аксана Катовіч, Янка Крук. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Назва шостага дня тыдня — субота — паходзіць са старажытнай мовы, якой карысталіся вавіланяне, потым гэтае слова запазычылі старажытныя іўдзеі: sabbat — заканчэнне...
|
|