Калі аўтобус заязжае ў вокны
19.11.2010 16:56
—
Новости Общества
|
Рассоўваць ураніцы фіранкі і бачыць у двух метраў ад сябе грузавік ці аўтобус — сумнеўная перспектыва. Як і баяцца адчыніць вокны, каб не задыхнуцца ад выхлапных газаў перагружанай вуліцы. Але менавіта з такой бядой сутыкнуліся жыхары некалькіх сталічных дамоў па вуліцы Маякоўскага. "Спыніце ў наступным вакне, калі ласка!" Будаўнічае суседства Машыны з"едуць, паветра застанецца А хтосьці ў такім паветры нават выветрывае бялізну Памяркоўныя вайскоўцы Маштабны рэмонт дарогі з пашырэннем колькасці палос да чатырох у кожным накірунку пачаўся ў канцы 2008 года. Некалькі старых будынкаў стаялі блізка ад праезнай часткі — іх давялося пусціць пад знос, а жыхарам прадаставіць іншыя кватэры. Цяпер, калі рамонтныя працы на Маякоўскага вядуцца найбольш актыўна, дарога нагадвае звілістую змейку. Машыны і аўтобусы вымушаныя скакаць то налева, то направа, часам прыціскаючыся ўшчыльную да дамоў. Адлегласць паміж праезнай часткай і вокнамі дамоў часам не перавышае двух метраў. Паўметру з іх складае тратуар, па якім складана нават проста прайсці!То там, то тут прыходзіцца заходзіць на праезную частку, абыходзячы слупы, і хуценька вяртацца назад. Працы павінны скончацца праз Маладая мама з каляскай была больш шматслоўнай. «Што робім? Не адчыняем вокны ў пакоях, якія глядзяць на той бок, гуляем з дзіцёнкам толькі ў двары… Але мы разумеем, што, калі вуліцу дарамантуюць, нічога прынцыпова не зменіцца. У нейкай газеце пісалі, што па гэтай вуліцы кожную гадзіну праязджае тры тысячы машын. Разумееце, што тут зараз з экалогіяй? А калі дарога стане ўдвая шырэйшай, то і машын будзе больш». Часовае — добра схаванае пастаяннае Відаць, да аўтобусаў у двух метрах ад вакна жыхарам прыйдзецца прывыкнуць. Адлегласць паміж двума дамамі, якія стаяць абапал дарогі такая, што апроч васьміпалоснай дарогі ўлезе хіба што два тратуары шырынёй па метру кожны. У «Гаррэмаўтадоры» згаджаюцца, што рэканструкцыя прынесла шмат нязручнасцяў жыхарам вуліцы, але лічаць іх часовымі: «У нас няма іншага выйсця. Калі мы не хочам, каб праз некалькі гадоў мінскія вуліцы канчаткова спыніліся ў корках.Прычым вы абавязкова адзначце, што нягледзячы на гіганцкія аб’ёмы працы, мы не перакрываем рух цалкам». Што датычна нарматываў, якія рэгулююць адлегласць паміж дарогай і домам, то тут парушэнняў няма. «Няўжо вы думаеце, што начальства зацвердзіла б праект з парушэннямі?» — задаюцца рытарычным пытаннем гаррэмаўтадорцы. Будаўніцтва пад зямлёй і над зямлёй Падобная праблема ўзнікла і ў іншай частцы горада, у мікрараёне Брылевічы. Толькі тут дарога праходзіць ушчыльную не да заселенага дому, а каля будоўлі. Кампанія Вуліцу павінны дарабіць у бліжэйшыя тыдні, каб ужо 1 снежня па ёй мог паехаць транспарт. Каткі раўняюць асфальт, дарожнікі ўкладваюць бардзюры… А ў гэты час іншыя рабочыя працягваюць будоўлю ў некалькіх метрах, толькі вышэй. Непадалёку напаготове стаіць вежавы кран. «Бяспечная блізкасць вежавага крану»? Ці не турбуе мінскіх чыноўнікаў небяспечнае суседства? Відаць, не. Але варта нагадаць, што паўгоду таму на ўсялякі выпадак у сталіцы быў знішчаны прыпынак грамадскага транспарту, які знаходзіўся побач з будоўляй першага беларускага хмарачосу «Ветразь».У афіцыйнай фармулёўцы так і было напісана: «у сувязі з небяспечнай блізкасцю вежавага крану». У кампаніі Пакуль што адным застаецца не адчыняць вокны, а другім асцярожна праязжаць і праходзіць уздоўж будоўлі, каб на іх нічога не звалілася зверху. Падзяліцца навіной:
Яўген Васількоў Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску становіцца нормай пракладанне аўтадораг на адлегласці літаральна ў пару метраў ад дамоў.
|
|