ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

24.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Абедзве Карэі абмяняліся ракетнымі ўдарамі. Напружанасць нарастае

Паўднёвая Карэя прызнала, што яшчэ да абстрэлу сваёй тэрыторыі з боку КНДР здзейсніла шэраг тэставых артылерыйскіх залпаў у рамках стандартных ваенна-марскіх вучэнняў. Аднак гэтыя залпы былі накіраваныя не на поўнач, а на захад, заявіў паўднёвакарэйскі ваенны прадстаўнік.

У камюніке вярхоўнага камандавання Карэйскага народнага войска, распаўсюджаным афіцыйным інфармагенцтвам ЦТАК, гаворыцца, што "рэвалюцыйныя ўзброеныя сілы КНДР "адказалі магутнымі ўдарамі на безразважную ваенную правакацыю марыянеткавага рэжыму Паўднёвай Карэі".

У выніку абстрэлу, які адбыўся за 80 км на паўночны захад ад буйнога паўднёвакарэйскага порта Інчхон, пацярпелі не менш за 14 чалавек, уключаючы чатырох марскіх пехацінцаў гэтай краіны. Паведамляецца пра дваіх загінулых вайскоўцаў. СМІ паведамляюць, што на выспу абрынулася не менш за 50 паўночнакарэйскіх снарадаў. У адказ паўднёвакарэйская артылерыя зрабіла каля 80 стрэлаў, паведаміў прадстаўнік камітэта начальнікаў штабоў узброеных сіл рэспублікі палкоўнік Лі Бон Ву. Паўднёвакарэйскае войска прыведзена ў стан максімальнай баявой гатоўнасці, прадугледжанай у мірны час. Самалёты ВПС Паўднёвай Карэі здзяйсняюць аблёты выспы. Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Лі Мэн Бак загадаў узброеным сілам нанесці удар па ракетнай базе Паўночнай Карэі, размешчанай паблізку пазіцый берагавой артылерыі ў выпадку з'яўлення прыкмет новых правакацый.

Адток капіталу з Расіі перавысіў 20 мільярдаў долараў

Чысты адток капіталу з Расіі за 10 месяцаў 2010 года склаў 21 мільярд долараў. Пра гэта заявіў кіраўнік Цэнтрабанка Сяргей Ігнацьеў. Паводле яго слоў, у апошнія месяцы тэмпы адтоку паскорыліся: за верасень і кастрычнік з краіны "выцекла" восем мільярдаў долараў.

Да крызісу замежнікі актыўна інвеставалі ў расійскую эканоміку, а таксама ахвотна давалі кампаніям крэдыты. У 2008 годзе ўсё змянілася: чысты адток капіталу па выніках года склаў 130 мільярдаў долараў. У 2009 годзе адток скараціўся да 56,9 мільярда долараў.

Блогер выкрывае карупцыю вакол расійскага нафтаправода

Блогер Аляксей Навальны, які атрымаў вядомасць дзякуючы гучным выкрыццям у дзяржаўных карпарацыях і кампаніях, апублікаваў новае паведамленне пра меркаваныя крадзяжы падчас будаўніцтва нафтаправода "Усходняя Сібір — Ціхі акіян".

Навальны ў відэароліку прама вінаваціць прэм'ера Уладзіміра Пуціна ў "палітычным прыкрыцці" крадзяжоў падчас будаўніцтва нафтаправода. Там падрабязна і наглядна расказана пра крадзяжы на нафтаправодзе ў памеры 4 млрд долараў дзяржсродкаў.

Большасць ізраільцян адмовілася прабачыць немцам Халакост

Большасць ізраільскіх яўрэяў злічыла немагчымым прабачыць немцам Халакост, паведамляе "Гаарэц" са спасылкай на сацыялагічнае даследаванне, праведзенае ізраільскім Інстытутам геакартаграфіі (GCKG) па замове Цэнтра акадэмічных даследаванняў.

На пытанне: "Ці надышоў час прабачыць немцам і Нямеччыне за злачынствы Халакоста?" — 51 адсотак рэспандэнтаў адказаў рэзка адмоўна. Яшчэ 19 адсоткаў заявілі пра частковую нязгоду. Сем адсоткаў не змаглі адказаць, і толькі 23 адсотка лічаць, што надышоў час прабачыць немцам.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абедзве Карэі абмяняліся ракетнымі ўдарамі. Напружанасць нарастае Паўднёвая Карэя прызнала, што яшчэ да абстрэлу сваёй тэрыторыі з боку КНДР здзейсніла шэраг...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика