У Мінску арудавала пскоўская банда
26.11.2010
—
Новости Общества
|
Гастралёры аказаліся аматарамі джыпа BMW Х5, прадавец якога знік у сталіцы На днях на некаторых беларускіх сайтах з'явілася інфармацыя аб знікненні ў Мінску прадаўца BMW Х5 Андрэя Барысава. Ён размясціў у інтэрнэце аб'яву аб продажы аўто і паехаў яе паказаць патэнцыяльным пакупнікам. Сустрэча была прызначаная непадалёк ад сталічнай станцыі метро "Каменная Горка" побач з будмаркетам "Мацярык". З той пары Андрэя больш ніхто не бачыў. На тэлефанаванні ён не адказваў, а бліжэй да ночы яго тэлефон стаў недаступны. У той жа вечар родныя хлопца напісалі заяву ў міліцыю. І жонка, і сябры Андрэя сцвярджаюць, што ён не мог добраахвотна знікнуць, нікога не папярэдзіўшы. На такім аўто раз'язджаюць пскоўскія бандыты.
Ужо тады было вядома, што гэта справа рук ураджэнцаў Пскоўскай вобласці, якія раз'язджаюць на джыпе BMW Х5 серабрыстага колеру 2001 года выпуску з расійскімі нумарамі. Аўтамабіль, дарэчы, быў выкрадзены бандай у Маскоўскай вобласці. Пасля ўчыненых злачынстваў у сталічным рэгіёне Расіі маладыя людзі былі заўважаныя і ў Піцеры. Там яны, уцякаючы ад міліцыі, учынілі перастрэлку, параніўшы аднаго з праваахоўнікаў, таксама падчас перастрэлкі пацярпеў выпадковы мінак. Вядома, што па дарозе з Расіі ў Мінск гастралёры ўчынілі злачынства ў Полацку. Чым вызначылася яшчэ за месяц знаходжання ў Мінску банда, пакуль невядома. Але менавіта яны маюць дачыненне да знікнення Андрэя Барысава. З тэлефона-аўтамата на станцыі метро "Каменная Горка" злачынцы тэлефанавалі прадаўцам BMW Х5, якія давалі аб'явы ў інтэрнэце, і прапаноўвалі сустрэцца на стаянцы побач з будмаркетам "Мацярык". Амаль ніхто з прадаўцоў не змог у той дзень паказаць свой аўтамабіль. Адзін са шчасліўчыкаў усё ж прыехаў да "Мацерыка", праўда, бандытам яго машына не спадабалася. Пасля сваё аўто ім паказаў Андрэй Барысаў, які бясследна знік. Не знойдзена і машына.Родныя просяць адгукнуцца ўсіх, хто бачыў Андрэя. і патэлефанаваць па нумары (017) 252 02 02 ці "102".
Алена АЎЧЫННІКАВА. Афіцыйна Як паведаміла прэс-афіцэр Фрунзенскага РУУС Ала Галубовіч, 23 лістапада, на чацвёртыя суткі пасля знікнення Андрэя Барысава, Фрунзенскім РУУС заведзена крымінальная справа. Праваахоўнікамі адпрацоўваецца шэраг версій, у тым ліку і тая, што ў адносінах да зніклага ўчынена гвалтоўнае злачынства. Супрацоўнікі Фрунзенскага РУУС праводзяць шэраг вышуковых мерапрыемстваў, аднак пакуль ні Андрэя Барысава, ні яго аўтамабіль знайсці не ўдалося. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гастралёры аказаліся аматарамі джыпа BMW Х5, прадавец якога знік у сталіцы На днях на некаторых беларускіх сайтах з'явілася інфармацыя аб знікненні ў Мінску... |
|