ТБМ звярнулася да дэлегатаў Усебеларускага хуралу
29.11.2010 10:28
—
Новости Общества
|
Рада Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны заклікала ўдзельнікаў IV Усебеларускага народнага сходу спрыяць тэрміноваму прыняццю закона аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы і аб`явіць наступны год Годам беларускай мовы. Як падкрэсліваецца ў звароце, прынятым 28 лістапада ў Мінску на пасяджэнні рады ТБМ, нягледзячы на тое што фармат сходу не прапісаны Канстытуцыяй Беларусі, яму фактычна нададзена вызначальная роля ў вырашэнні далейшага шляху развіцця краіны. «Але ні на адным з гэтых сходаў практычна не было выступоўцаў, якія прамаўлялі на дзяржаўнай беларускай мове. Не ўздымаліся на іх і пытанні сучаснага стану беларускай мовы як галоўнай каштоўнасці, што вызначае еднасць беларусаў як народа», — гаворыцца ў звароце. Яго аўтары адзначаюць, што ў выніку дзяржаўнай палітыкі, якая праводзіцца на працягу апошніх 16 год, беларуская мова выцеснена з афіцыйнай сферы ўжытку, яна так і не з`явілася ў сістэме вышэйшай адукацыі, крытычна зменшылася колькасць беларускіх школаў, колькасць актыўных носьбітаў мовы ў Беларусі, згодна са звесткамі перапісу насельніцтва 2009 года, зменшылася на 1 млн. чалавек. «Усё гэта ставіць пад пагрозу незалежнасць нашай краіны. Наш усходні сусед працягвае актыўна дэманстраваць свой намер далучыць Беларусь шасцю губернямі да сваёй велізарнай краіны. Таму пытанне захавання і развіцця беларускай мовы — гэта пытанне захавання беларускай дзяржаўнасці»,— гаворыцца ў звароце. Рада ТБМ прапануе удзельнікам сходу «аб`ектыўна і сур`ёзна прааналізаваць нацыянальную палітыку краіны і неадкладна прыняць практычныя захады па забеспячэнні беларускай мове яе статусу дзяржаўнай мовы тытульнай нацыі». У інтэрв`ю БелаПАН старшыня ТБМ Алег Трусаў адзначыў, што зварот будзе накіраваны сустаршыням аргкамітэта сходу — прэм` Ён выказаў спадзяванне, што ў праграме на наступную пяцігодку з`явіцца «нейкі запіс наконт падтрымкі беларускай мовы». Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рада Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны заклікала ўдзельнікаў IV Усебеларускага народнага сходу спрыяць тэрміноваму прыняццю закона аб дзяржаўнай...
|
|