АБЗАЦ. 21.by

АБЗАЦ

30.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Споўнілася130 гадоў з дня нараджэння выдатнага рускага паэта Аляксандра Блока. Яго жыццёвы і творчы шлях быў звязаны і з Беларуссю. У гады Першай сусветнай вайны ён быў прызваны ў армію і служыў на Палессі, у пасёлку Парахонск каля Пінска. 200 дзён правёў паэт на Брэстчыне. Каля 60 пісьмаў паслаў ён з Беларусі маці, жонцы і сябрам. Імем Блока названыя ў Беларусі 2 вуліцы — у Магілёве і Лунінцы.

За суботу-нядзелю ў Мінску затрымалі 50 кіроўцаў у стане алкагольнага ап'янення, а 20 чалавек не мелі права кіраваць транспартным сродкам. За перавышэнне хуткасных рэжымаў руху прыцягнуты да адказнасці 277 кіроўцаў, за парушэнне правілаў праезду пешаходных пераходаў — 117.

У Мінску зарэгістраваныя першыя выпадкі холадавых траўмаў. За тры дні (выхадныя і пятніца) зафіксавана 4 выпадкі пераахалоджання. Усе пацярпелыя былі ў стане алкагольнага ап'янення.

У Гомелі скончыў жыццё самагубствам 11-гадовы школьнік. Хлопчык павесіўся ў сваім пакоі на дзвярной ручцы вечарам 25 лістапада пасля таго, як прыйшоў са школы і зрабіў урокі. Дзіця пакінула перадсмяротную запіску, змест якой не абвяшчаецца. Следства пакуль не прыйшло да канкрэтнай высновы аб тым, што прывяло школьніка да рашэння скончыць жыццё самагубствам. Хлопчык выхоўваўся ў паспяховай сям'і, добра вучыўся, карыстаўся аўтарытэтам у аднакласнікаў. У момант суіцыду ў кватэры знаходзіліся сястра і бабуля дзіцяці. Сваякі, калі знайшлі яго павешаным, не паспелі выратаваць хлопчыку жыццё, і "хуткая дапамога", якая прыехала на выклік, канстатавала смерць.   ПОЎНЫ АБЗАЦ   Жыхар Баранавічаў спрабаваў незаконна ўвезці ў Беларусь з Украіны жывых галубоў. Незвычайны тавар выявілі гомельскія памежнікі сумесна з супрацоўнікамі мытні ў пункце пропуску "Новая Рудня". У аўтамабілі Volkswagen мужчына спрабаваў правезці праз мяжу 18 галубоў. Птушак папярэдне ўсыпілі, кожнага загарнулі ў газету, заматалі скотчам і схавалі за сядзенне кіроўцы. Апошні сцвярджае, што не можа зразумець, якім чынам галубы трапілі ў аўто. Па яго словах, птушкі паспелі пасяліцца і звіць гняздо ў іншамарцы падчас яго адсутнасці. Птушкі, ацэненыя ў суму больш за мільён рублёў, будуць перададзены супрацоўнікам мытні.

У Сіднэі ўстанавілі незвычайную калядную ёлку: дрэва створанае з веласіпедаў, якія здадзены гаспадарамі на перапрацоўку. На тое, каб сабраць такую ёлку, у аўтараў ідэі пайшло 8 тыдняў і 100 веласіпедаў. Каб ёлка атрымалася больш натуральнай, усе веласіпеды пафарбавалі ў зялёны колер, а колы атрымаліся рознакаляровымі і сталі падобнымі на шары. На вярхушцы — традыцыйная зорка, якая створана таксама з веласіпедаў. Незвычайная ёлка прастаіць у Сіднэі да 28 снежня, потым яе дэмантуюць.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхар Баранавічаў спрабаваў незаконна ўвезці ў Беларусь з Украіны жывых галубоў. Незвычайны тавар выявілі гомельскія памежнікі сумесна з супрацоўнікамі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика