Лавіся, рыбка. Па новых правілах. 21.by

Лавіся, рыбка. Па новых правілах

30.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ранейшая рэдакцыя Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства была прынятая ў 2007 годзе. І фактычна адразу пачалася праца над наступнай. Нейкія пытанні паступалі ад грамадскіх арганізацый, штосьці ўдакладніць актыўна прапаноўвалі самі рыбаловы-аматары. Справа ў тым, што ў той рэдакцыі пэўныя пытанні можна было трактаваць дваяка. З мэтай удакладнення такіх момантаў і была прынятая новая рэдакцыя Правілаў, якая ўступіла ў сілу з 13 лістапада. Можна сказаць, што па сваёй сутнасці ўвогуле яны практычна не змяніліся, але разам з тым у іх найперш быў канкрэтызаваны шэраг істотных момантаў, якія датычацца, у прыватнасці, аматарскага рыбалоўства. Дапамагла нам разабрацца ў асноўных удакладненнях у Правілах начальнік упраўлення аналізу і кантролю за аховай і выкарыстаннем аб'ектаў жывёльнага і расліннага свету Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Тамара БОРСУК.

Браканьерам — "па руках"

Як вядома, вылаў усіх відаў рыбы забараняецца з 1 красавіка па 30 мая. За выключэннем аматарскага рыбалоўства, што вядзецца рыбаловам адной вудай з адным кручком або адным спінінгам, які мае штучную прынаду, з адным адзінарным, або двайным ці трайным кручком памерам не больш за №10 па міжнароднай класіфікацыі №1, у светлы час сутак з берага.

— Інспектары ў гэты час сутыкаліся з тым, што, калі рыба збіралася на нерасцілішчах, браканьеры стаялі і перыядычна закідвалі ў такія месцы прылады лоўлі, чапляючы пры гэтым рыбу, як пры багрэнні. І адказ быў, маўляў, я ж нічога не парушаю. Таму ў новай рэдакцыі Правілаў дадзена вызначэнне, што такое багрэнне — гэта спосаб лоўлі рыбы з выкарыстаннем кручковых прылад, пры якім лоўля вядзецца не на прынаду, а шляхам захопу ці ўтрымання рыбы кручком за любыя часткі цела, — расказала Тамара Анатольеўна. — У сувязі з гэтым уведзена і тлумачэнне, што такое багорык, які выкарыстоўваецца для падцягвання злоўленай рыбы. Гэта прыстасаванне ў выглядзе металічнага крука, памеры якога ад цаўя да вастрыні джала не павінна быць больш за 9 сантыметраў.

Існуе азначэнне слова "перамёт". Гэта шнур, замацаваны з двух бакоў на дне, і на якім больш за дзесяць кручкоў. Такога раней не было. Перамёты да аматарскага рыбалоўства забароненыя.

(Заканчэнне ў наступным нумары.)

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ранейшая рэдакцыя Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства была прынятая ў 2007 годзе. І фактычна адразу пачалася праца над наступнай. Нейкія пытанні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика