Камунальныя плацяжы пасля Новага года ў Беларусі істотна не зменяцца. 21.by

Камунальныя плацяжы пасля Новага года ў Беларусі істотна не зменяцца

30.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Камунальныя плацяжы для насельніцтва пасля Новага года ў Беларусі істотна не зменяцца. Аб гэтым 26 лістапада, адказваючы на пытанні прадстаўнікоў працоўнага калектыву ААТ "Івацэвічдрэў", заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, перадае БЕЛТА.

"Пазіцыя кіраўніцтва нашай дзяржавы ў тым, што мы не павінны ісці па шляху шокавай тэрапіі — Прэзідэнт гэты метад не прымае. Што датычыцца камунальных паслуг, якія аплачваюцца насельніцтвам, іх кошт павінен расці суразмерна даходам грамадзян", — адзначыў прэм'ер-міністр.

У сувязі з гэтым Сяргей Сідорскі паведаміў, што ў бюджэце 2011 года, як і ў гэтым годзе, закладзены кампенсацыйны механізм у пытанне, якое датычыцца аплаты камунальных паслуг насельніцтвам. Пры гэтым некаторыя новаўвядзенні прадугледжаны: датычацца яны высокааплатных слаёў насельніцтва. Як раней паведамлялася, уладальнікі элітнага жылля будуць аплачваць камунальныя паслугі па стаўцы, максімальна набліжанай да 100-працэнтнага кошту рэсурсаў. Цяпер схема аплаты камунальных паслуг гэтай катэгорыі грамадзян знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі. У той жа час прадугледжаны механізм па падтрымцы маламаёмных слаёў насельніцтва праз дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу. На наступны год выпрацаваны планы сацыяльна-эканамічнага развіцця бюджэту, якімі не прадугледжваецца рэзкага павышэння камунальных паслуг, рэзюмаваў прэм'ер-міністр.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Камунальныя плацяжы для насельніцтва пасля Новага года ў Беларусі істотна не зменяцца. Аб гэтым 26 лістапада, адказваючы на пытанні прадстаўнікоў працоўнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика