5 асобаў, пра якіх павінен ведаць кожны беларус (5 суб'ектыўных меркаванняў)
30.11.2010
—
Новости Общества
|
Людзей на свеце шмат. Розных. Разумных, аўтарытэтных, празаікаў і навукоўцаў, лірыкаў і фізікаў, музыкаў і мастакоў, рэжысёраў і акцёраў, прыбіральшчыц і манекеншчыц... Але заўжды ёсць сярод іх найбольш вядомыя. Тыя, на каго раўняюцца, з кім раяцца, кім ганарацца, каму зайздросцяць. Вось сёння ў нас модна пастаянна абмяркоўваць і адраджаць нацыянальную ідэю: у кінематографе, у мастацтве, у эканоміцы... Такое адчуванне, што мы крыху заблыталіся. Сучаснаму беларусу як ніколі патрэбна нейкае надзейнае апірышча. Я маю на ўвазе не толькі блізкіх, родных і сваякоў. Але і носьбітаў гэтага самага нацыянальнага. Тых, хто мог бы скіраваць думкі ўсяго народа ў адзінае сугучнае рэчышча. "Звязда" апытала пяць чалавек, якія займаюцца музыкай, кіно, літаратурай, выяўленчым мастацтвам, гісторыяй і якія маюць свой погляд на тое, пра каго з асобаў кожны беларус сёння абавязкова павінен ведаць. І чаму. Большасць абраных асобаў — прадстаўнікі культуры і мастацтва, своеасаблівыя пасіянарыі. І гэта яскрава пацвярджае важнасць культуры і мастацтва для духоўнага развіцця і жыцця нацыі. Адам Мальдзіс, прафесар, літаратуразнавец, гісторык, пісьменнік:
1. Францыск Скарына. 2. Янка Купала. 3. Якуб Колас. 4. Максім Багдановіч. 5. Уладзімір Караткевіч. Таццяна Логінава, кінааператар: 1. Васіль Быкаў. Адзін з нямногіх беларускіх літаратараў, які вядомы ўсяму свету і які сказаў новае важкае сваё слова пра вайну.
3. Святлана Алексіевіч. Лічу, што яе кнігі павінен чытаць абсалютна кожны беларус, каб разбірацца ў гэтым свеце, у яго праблемах і, наогул, усведамляць, у якой краіне, на якой зямлі ён жыве. Вельмі крыўдна, што гэты аўтар не выдаецца ў нас, больш яна вядомая за мяжой. Яна чытае лекцыі на Захадзе, а мы бачым яе толькі час ад часу і чытаем інтэрв'ю ў газетах... Гэта не зусім нармальна. 4. Барыс Забораў. Гэта чалавек, які эміграваў з СССР у 1980-х гг., стаў мастаком года ў Францыі ў 2000-х гг. Барыс Забораў — гэта з'ява. Калі б ён мог тут, у нас, так жа працаваць, як ён працаваў у Францыі, то Беларусь не страціла б такога выдатнага мастака. Барыса Заборава трэба ведаць як прыклад таго, чаго не павінна больш ніколі здарацца з беларускімі творцамі... 5. Валянцін Елізар'еў. Гэта творца, які праславіўся сваімі балетамі на ўвесь свет. Я, напрыклад, перажываю наконт таго, што ён зараз не ставіць спектаклі ў нашых тэатрах, а ставіць недзе ў Японіі, у гарадах Расіі... Ён сярод тых нашых асобаў, якімі мы павінны ганарыцца і ведаць іх, таму што іх ведае ўвесь свет! Аксана Спрынчан,пісьменніца: 1. Вацлаў Ластоўскі. Бо ў ім спалучаецца беларуская шматграннасць (пісьменнік, гісторык, літаратуразнавец, публіцыст і палітычны дзеяч). Да таго ж ён адзін з пачынальнікаў нацыянальнага адраджэння, а Беларусь спрадвеку была краінай пачатку.
3. Ігнат Канчэўскі. Бо ён аўтар праграмнага эсэ беларускай філасофіі "Адвечным шляхам". А жыць магчыма адно тады, калі ставіцца да жыцця па-філасофску. І па-беларуску. 4. Эмілія Плятэр. Бо яна ў мірны час збірала, апрацоўвала, спявала беларускія песні і танчыла народныя танцы. А хто спявае і танчыць лепей за беларусаў?! А ў час вызваленчага паўстання 1831 года Эмілія Плятэр змагалася, кіравала паўстанцамі: як сапраўдная жанчына, раскрыла сапраўдную сутнасць Беларусі. Наша краіна — гэта краіна разумных і моцных жанчын. 5. Уладзіслаў Чарняўскі. Бо гэты каталіцкі святар — удзельнік беларускага хрысціянскага руху ХХ стагоддзя: ён захоўваў агеньчык беларушчыны ў 50—80-х гадах. А ў Беларусі, каб яна рухалася наперад, кожны рух душы павінен быць беларускім. Алеся, спявачка: 1. Еўфрасіння Полацкая. Заступніца і асветніца Беларусі, пра якую павінен ведаць кожны патрыёт. 2. Францыск Скарына. Па-беларуску вельмі шматгранная асоба, асветнік. Недарэмна ў нашай краіне адным з самых старэйшых узнагарод з'яўляецца ордэн Францыска Скарыны.
4. Уладзімір Мулявін. Шыкоўны музыка, кампазітар. Чалавек, які можа быць для ўсіх прыкладам ва ўсім. Мой бацька таксама шмат чаму ў яго вучыўся. 5. Майкл Джэксан. Поп-культура — гэта сфера, дзе арыентуецца пераважная большасць людзей. І таму яны павінны ведаць гэтага геніяльнага музыку: і ў сэнсе творчага таленту, і ў чалавечым сэнсе (ён быў нязломнай прынцыповай асобай, заўжды выкарыстоўваў максімум сваіх магчымасцяў і ва ўсім ішоў да канца). Леанід Шчамялёў, мастак: 1. Якуб Колас. У гэтага вялікага беларускага паэта ёсць такія творы, якія застануцца сярод людзей на доўгія-доўгія часы не толькі ў нашай краіне, але ва ўсім свеце. Ягоная славутая паэма "Новая зямля" — гэта надзвычайны твор мастацтва. З напісанага ў ХХ стагоддзі выпраменьвае столькі любові да нацыі, да людзей, да тых, хто разумее, што такое прыгажосць, Радзіма, Беларусь.
3. Яўген Глебаў. Славуты беларускі кампазітар, творы якога прасякнутыя любоўю да чалавека. Тое, што ён напісаў, заўжды было і будзе цікавым. Паказаў высокі сусветны ўзровень беларускага мастацтва. 4. Віталь Цвірка. Выбітны і адзін з самых цікавых жывапісцаў нашага часу ў Беларусі. Ён пісаў фарбамі толькі па-беларуску! Тое, што ён зрабіў — усё для нашай Радзімы і пра яе. 5. Уладзімір Мулявін. Гэтага чалавека, напэўна, і так усе ведаюць. Па нацыянальнасці Мулявін быў рускім, але тое, што ён зрабіў для Беларусі — гэта подзвіг. Сваім зваротам да беларускасці ён узняў наш нацыянальны аўтарытэт. Яго творчасць — гэта прыклад найвялікшага і найшчырэйшага патрыятызму, да якога Уладзімір Мулявін свядома прыйшоў сам. Кожнаму беларусу варта ў яго гэтаму павучыцца. Вольга ЧАЙКОЎСКАЯ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Людзей на свеце шмат. Розных. Разумных, аўтарытэтных, празаікаў і навукоўцаў, лірыкаў і фізікаў, музыкаў і мастакоў, рэжысёраў і акцёраў, прыбіральшчыц і...
|
|