Хлеб ды соль
30.11.2010
—
Новости Общества
|
Песня "Хлеб ды соль" стваралася ў калектыве і для калектыву. Ансамблю народнай музыкі "Бяседа" патрабаваўся ўрачыста-святочны твор, якім добра пачынаць выступленне. У беларускай сямейна-абрадавай і каляндарна-абрадавай музычнай культуры маецца безліч падобных твораў. На кожную святочную дзею, на кожны выпадак заўсёды знаходзілася адпаведная песня, балада ці проста прыпеўка. Але ж цягам часу жыццёвыя рэаліі паступова змяніліся. І ўжо з сучаснымі абставінамі павінен суадносіцца новы песенны тэкст і адпаведнае яго музычнае ўвасабленне. Мастацкі кіраўнік "Бяседы" Леанід Захлеўны і паэт Леанід Пранчак напісалі такую песню. Мастацка-вобразнай сімволікай яна перадае суладнасць нябесна-зямной прасторы, дзе разгортваецца наша існаванне. У выкананні ансамбля "Бяседа" песня "Хлеб ды соль" гучыць і як жніўная, і як велічальная, і як запрашальная. Такая адметнасць новага твора спрыяе яго пашырэнню сярод люду і асабліва сярод самадзейных артыстаў. А для самога ансамбля "Бяседа" — гэта ўрачыстая візітоўка. Яна прадстаўляе калектыў і яго творчы неўтаймоўны дух на пачатку канцэртных выступленняў. Верш Леаніда Пранчака. Музыка Леаніда Захлеўнага
Сонца ўсходзіць — дорыць радасць дню, Птушкам — голас, небу — цішыню. Зорны жнівень — шчодрае жніво, Ніва залатая — лета хараство. Выйду ў поле, звоняць каласы — Родных ніў жывыя галасы. І плывуць высока дзіўнаю красой Песні велічальнай над маёй зямлёй! Прыпеў: Хлеб ды соль, хлеб ды соль, вышыты абрус. Хлеб ды соль, хлеб ды соль, маці — Беларусь. Хлеб ды соль, хлеб ды соль мы падносім вам. Хлеб ды соль і наш паклон — дарагім гасцям! Хлеб ды соль і наш паклон — дарагім гасцям! Кружыцца жыцця вадаварот, Дні бягуць — бясконцы іх палёт. А над пожняй скошаных палёў Развітальным клінам — вырай жураўлёў. Бохан хлеба — сонца на руках, Шчасце ў сэрцы, радасць у вачах. Спеўны зорны жнівень — шчодрае жніво, Ніва залатая — лета хараство. Прыпеў. Падрыхтаваў Міхась ШАВЫРКІН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Песня "Хлеб ды соль" стваралася ў калектыве і для калектыву. Ансамблю народнай музыкі "Бяседа" патрабаваўся ўрачыста-святочны твор, якім добра пачынаць...
|
|