У інвалідаў будуць асістэнты?. 21.by

У інвалідаў будуць асістэнты?

01.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі разгледзяць магчымасці ўвядзення інстытута памочнікаў інваліда — пра гэта паведаміла намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валянціна Каралёва.

Практыка аказання інвалідам паслуг асістэнта існуе ў шэрагу краін — у прыватнасці, гаворка ідзе пра суправаджэнне інваліда ў побыце, па шляху да працы, на працоўным месцы, у арганізацыях і ўстановах. Гэты вопыт вывучаецца ў Беларусі, само ж пытанне аб увядзенні інстытута памочніка для чалавека з абмежаванымі магчымасцямі плануецца вывучыць у 2012 годзе.

Адначасова ў нашай краіне плануецца вывучыць магчымасць змянення механізму разліку сацыяльных пенсій. Дзякуючы паступоваму павышэнню з 2006 года, сярэдні памер такіх пенсій у рэальным (у улікам змянення цэн на тавары і паслугі) вымярэнні павялічыўся больш чым у паўтара раза, а ў намінале — удвая. Пры гэтым літаральна з 1 лістапада былі вызначаныя штомесячныя даплаты да сацыяльных пенсій дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў, інвалідам І, ІІ, ІІІ груп (у тым ліку інвалідам з дзяцінства), дзецям, якія страцілі карміцеля, у памеры 40 тыс. рублёў.

І ўсё ж праблема застаецца — сацыяльныя пенсіі невысокія. Праўда, заўважыла Валянціна Каралёва, пры вывучэнні варыянтаў іх павышэння варта не забывацца на пэўныя рамкі. Бо, урэшце рэшт, сацыяльныя пенсіі прызначаюцца асобам, якія не маюць стажу і не плацілі ўзносы на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне. Адпаведна, памеры сацыяльных пенсій не павінны перавышаць памеры пенсій працоўных.

Дарэчы, адзначаюць у міністэрстве, апошнім часам у Беларусі становіцца менш інвалідаў. Разам з тым іх колькасць застаецца значнай. Так, у пачатку лістапада на ўліку ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне знаходзілася 502,9 тыс. чалавек з абмежаванымі магчымасцямі. 72,4 тысячы з іх мелі першую, 269 тысяч — другую, 136 тысяч — трэцюю групу, апроч таго, налічвалася 25,5 тысячы дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў.

Сяргей ГРЫБ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі разгледзяць магчымасці ўвядзення інстытута памочнікаў інваліда — пра гэта паведаміла намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валянціна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика