Уначы месцамі да мінус 25. 21.by

Уначы месцамі да мінус 25

01.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Увага!

Чакаецца, што ў першыя дні снежня будзе на 8—14, а на паўночным усходзе — ажно на 16—17 градусаў ніжэй за норму

Халодны сюрпрыз надвор'е нам падкінула яшчэ ў апошнія дні лістапада, а ў першыя дні зімы мы ўвогуле трапілі ў анамальную зону холаду. У сераду надвор'е будзе вызначацца пад уздзеяннем павышанага ціску і халоднага арктычнага паветра, таму істотных ападкаў не чакаецца, паведаміў рэдакцыі начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

Удзень будзе 10—16 марозу. А вось у чацвер надвор'е сапсуецца канчаткова, бо на тэрыторыю Беларусі завітае моцны атмасферны фронт з боку Заходняй Еўропы. Таму ўначы па паўднёвым захадзе, а ўдзень ужо ўсюды будзе ісці снег, месцамі моцны вецер парывамі да 15—20 м/с, часам сур'ёзная мяцеліца. Маразы ўзмоцняцца. Уначы будзе мінус 16—23, па паўночным усходзе — да 25 марозу, удзень — 10—17 ніжэй за нуль. Толькі на паўднёвым захадзе параўнальна цяплей: уначы — мінус 12—15, удзень — 6—9 марозу.

Згодна з доўгатэрміновымі прагнозамі, пачынаючы з пятніцы, маразы пачнуць крыху адпускаць. Уначы чакаецца мінус 8—15, па паўночным усходзе яшчэ да 17 марозу, удзень — 3—8 марозу, на поўдні каля 0. Часам будзе ісці снег, месцамі мяцеліца. У суботу ўначы мінус 4—11, удзень — 1—7 марозу, па паўднёвым усходзе на працягу сутак — 0—плюс 2 градусы. У нядзелю чакаецца, што маразы на некалькі градусаў зноў узмоцняцца.

Сіноптыкі адзначаюць, што на ўсёй тэрыторыі краіны ўсталявалася снежнае покрыва велічынёй ад 2 см на поўначы да 29 см у Брэсце, у Драгічыне — 27 см, Пінску — 25 см.

Спецыялісты ўпэўненыя, што ўся першая дэкада снежня будзе даволі марознай, а слабамарознае надвор'е ўсталюецца толькі ў другой дэкадзе. Эксперты гідраметцэнтра спадзяюцца, што пік анамальных халадоў у першы месяц зімы прыпадзе толькі на 1 і 2 снежня. А потым чакаецца проста спакойная зіма.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чакаецца, што ў першыя дні снежня будзе на 8—14, а на паўночным усходзе — ажно на 16—17 градусаў ніжэй за норму Халодны сюрпрыз надвор'е нам падкінула яшчэ ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика