"Дзяржава павінна новую медыцыну падтрымаць, таму што здароўе — самае дарагое для чалавека". 21.by

"Дзяржава павінна новую медыцыну падтрымаць, таму што здароўе — самае дарагое для чалавека"

01.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Гурэвіч — вядомы ў Магілёўскай вобласці ўрач, кандыдат медыцынскіх навук. Ён працуе намеснікам галоўнага ўрача па хірургіі Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай дапамогі.

— Я першым разам паеду на Усебеларускі народны сход. Мяне вылучыў дэлегатам калектыў бальніцы, і я мяркую, што ўдзел медыкаў у гэтым сходзе вельмі важны. А я назапасіў 35-гадовы вопыт у экстранай медыцыне, наскрозь бачу сваю галіну. У мяне свае погляды і прапановы.

— Падзяліцеся сваімі думкамі з нашымі чытачамі.

— За апошнія 5 гадоў медыцына прыметна змянілася ў лепшы бок. Палепшылася кардынальна матэрыяльная база: зрабілі капітальныя рамонты, пераабсталявалі лячэбныя ўстановы. Любы ўрач вам скажа, што гэта сапраўды так.

Па-другое, вызначыліся прыярытэты ў медыцыне. Гэта кардыялогія і кардыёхірургія, анкалогія, транспланталогія. Але мне падаецца, што таксама шмат увагі варта надаць нейрахірургіі. Таму што сёння не дажываюць жыццё да старасці і паміраюць у працаздольным узросце перш за ўсё з-за чэрапна-мазгавых траўмаў. Гэтая лічба ў 10 разоў вышэй, чым пры захворваннях сардэчна-сасудзістай сістэмы, і ў 20 разоў вышэй, чым пры анкалогіі. Так што кірунак вельмі актуальны. Мы павінны ратаваць людзей працаздольнага ўзросту, якія гінуць ад цяжкіх траўмаў. Сюды трэба выдаткаваць вялікія сродкі.

— Сёння Магілёўская гарадская бальніца хуткай медыцынскай дапамогі вядомая сваімі перадавымі метадамі ў хірургіі.

— Калі казаць пра хірургію, то ў нашай бальніцы экстраныя аперацыі з ужываннем сучасных тэхналогій дасягаюць 62%. І яшчэ 85% у гінекалогіі. У Магілёве такая сучасная дапамога стала даступная круглыя суткі. Гэта патрабуе вялізнай працы. Тут не толькі наяўнасць і магчымасць выкарыстання абсталявання, а яшчэ і падрыхтоўка кадраў. Узровень аператыўных умяшанняў вырас значна, а кадры — гэта самае дарагое, што ёсць. Падрыхтоўка такога спецыяліста каштуе 260-280 тысяч долараў.

— Што, на ваш погляд, сёння патрабуецца медыкам, каб працаваць яшчэ лепш?

— Пра матэрыяльную дапамогу і заробкі я не кажу, таму што гэтае пытанне зразумела і актыўна абмяркоўваецца. Для мяне важна заявіць, што бальніца хуткай дапамогі — гэта каркас усёй аховы здароўя. Аднак канцэпцыі развіцця бальніц хуткай дапамогі ў нас не існуе, і таму ў кожным рэгіёне гэтыя лячэбныя ўстановы выглядаюць і працуюць па-рознаму. А тут патрэбна адзіная канцэпцыя і схема працы.

Другая праблема — гэта рацыянальнае выкарыстанне дарагога медабсталявання. Вядома, што медыцына патрабуе вялікіх выдаткаў, таму кожную капейку трэба выкарыстоўваць з максімальнай эфектыўнасцю. І калі ёсць апарат, то ён павінен працаваць з поўнай аддачай і кругласутачна. І не важна, ноч альбо дзень, і які сёння дзень — выхадны альбо святочны. Нагрузка на апараты ў нашай бальніцы вялікая, але яны не паспяваюць маральна састарэць. І спачатку трэба рыхтаваць кадры, якія будуць працаваць на дарагім абсталяванні, а не наадварот.

— Што будзе адбывацца з медыцынай у наступныя 5 гадоў?

— У бліжэйшым будучым медыцына будзе шчыльна звязаная з навуковымі распрацоўкамі ў генетыцы, медыцыне. І гэтыя кірункі прымусяць практычную медыцыну глыбей глядзець на паталагічныя працэсы ў арганізме чалавека.

Будуць новыя віды лячэння, створаныя паводле нанатэхналогій. Мы бачым, што такія прэпараты ў дзясяткі і сотні разоў больш эфектыўныя, чым традыцыйныя. Нават проста вітамін С, які створаны па нанатэхналогіі, у тысячы разоў больш карысны.

І, вядома ж, будуць больш ашчаднымі аперацыі. Ужо цяпер мяркуюць, каб толькі праз адзін пракол выканаць усе віды аператыўных умяшанняў. Ужо робаты замест жывых хірургаў працуюць. Але галоўнае, што медыцына будзе менш агрэсіўнай для чалавека. І дзяржава павінна гэтую новую медыцыну падтрымаць, таму што здароўе — самае дарагое для чалавека.

— Што б вы пажадалі людзям?

— Я б хацеў бачыць паболей усмешак. Каб людзі не былі такія сумныя. Каб больш кантактавалі. Сёння даказана, што працягласць жыцця чалавека напрамую залежыць ад магчымасці чалавека мець стасункі з іншымі. Чым болей стасункаў — тым даўжэй жыве.

Гутарыла Ілона Іванова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Гурэвіч — вядомы ў Магілёўскай вобласці ўрач, кандыдат медыцынскіх навук. Ён працуе намеснікам галоўнага ўрача па хірургіі Магілёўскай гарадской...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика