МУС: Улады не дапусцяць кітайскага нашэсця
01.12.2010 11:16
—
Новости Общества
|
Беларускія ўлады абяцаюць абмяжоўваць прыток кітайскай рабочай сілы ў краіну, які можа быць выкліканы больш актыўным прыцягненнем кітайскіх звязаных крэдытаў пад рэалізацыю інвестыцыйных праектаў. Як заявіў сёння ў парламенце начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун, сітуацыя знаходзіцца пад кантролем, перадае «Пазіцыя ўрада сфармаваная такім чынам, каб 70% фінансавых сродкаў (кітайскіх крэдытаў) асвойваліся за кошт арганізацый і ўстановаў Беларусі», — паведаміў Бягун. Разам з тым, ён адзначыў, што ў цэлым ўлады не плануюць абмяжоўваць прыток працоўных мігрантаў у Беларусь.Бягун сказаў, што апошнім часам у Беларусі адчуваецца неабходнасць не толькі ў высокакваліфікаваных замежных супрацоўніках, але і ў рабочай сіле нізкай кваліфікацыі. Калі не прыцягваць іх легальна, то яны пойдуць у нелегальную сферу, і кантраляваць міграцыйныя працэсы будзе значна складаней, рэзюмаваў прадстаўнік МУС. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускія ўлады абяцаюць абмяжоўваць прыток кітайскай рабочай сілы ў краіну, які можа быць выкліканы больш актыўным прыцягненнем кітайскіх звязаных крэдытаў... |
|